Мікола Куліш
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Куліш. Міко́ла Гу́равіч Кулі́ш (укр.: Мико́ла Гу́рович Кулі́ш; 6 снежня (18 снежня) 1892, Чаплінка — 3 лістапада 1937, ур. Сандармох, Карэлія) — украінскі пісьменнік, рэжысёр, драматург, грамадскі дзеяч, журналіст і рэдактар, асветнік, педагог.
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Чаплінка Дняпроўскага павета Таўрыйскай губерні (цяпер у Херсонскай вобласці).
Падчас навучання ў царкоўна-парафіяльнай школе выявіў неблагія здольнасці, таму яго настаўнікі параілі працягваць навучанне і нават сабралі для яго пэўную суму.
У 1905 годзе Мікола паступіў у Алешкаўскае (цяпер Алэшкы Херсонскай вобласці) гарадское васьмікласнае вучылішча. За «арганізацыю гурткоў моладзі і непавагу да начальства», як ён пісаў у аўтабіяграфіі, Міколу Куліша некалькі разоў адлічвалі з вучылішча. Нягледзячы на гэта, у 1908 годзе ён паступіў у Алешкаўскую прагімназію. Аднак яе закрылі, калі Міколу заставалася да выпуску зусім крыху часу.
Мікола Куліш мешкаў на кватэры свайго гімназійнага член Усевалада Невеля, дзе і пазнаёміўся з будучай жонкай Антанінай Невель.
Калі яму споўнілася 22 гады, Мікола адаслаў дакументы ў Наварасійскі ўніверсітэт і быў залічаны на філалагічны факультэт. Аднак у жніўні 1914 года ён мабілізаваны ў сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны. Накіраваны ў Адэскую школу прапаршчыкаў, пасля сканчэння якое трапляе на фронт. У 1915—1917 гадах ваяваў на перадавой, быў паранены, кантужаны. Падчас Лютаўскай рэвалюцыі прымае яе бок, звязваючы з гэтым свае надзеі на пабудову гуманістычнага і справядлівага грамадства.
З пачатку 1918 года — старшыня Алешкаўскага савета рабочых і сялянскіх дэпутатаў. У ліпені 1919 года, знходзячыся ў Херсоне, сфарміраваў Дняпроўскі сялянскі полк у складзе Чырвонай арміі, з якім абараняў Херсон і Мікалаеў ад дзянікінцаў. За гетманатам Паўла Скарападскага арыштаваны на 5 месяцаў. Пасля вяртання Чырвонай арміі стаў начальнікам штабу групы войскаў Херсонскага і Дняпроўскага павятовых ваенкаматаў.
Пасля дэмабілізацыі кіраваў органамі народнай асветы ў Алешкаўскім павеце, у 1922 — у губернскім аддзеле народнай асветы ў Адэсе на пасадзе інспектра школ. У Адэсе стаў сябрам пісьменніцкае суполкі «Гарт». У Зіноўеўску (цяпер Крапіўніцкі) з канца красавіка да пачатку чэрвеня 1925 года рэдагаваў газету «Червоний шлях».
Пасля пераехаў у Харкаў, дзе пазнаёміўся з такімі выбітнымі дзеячамі ўкраінскай літаратуры, як Мікола Хвілёвы, Лэсь Курбас, Астап Вішня, Уладзімір Сасюра, Юрый Яноўскі, Паўло Тычына, Іван Дняпроўскі, Рыгор Эпік і іншыя. У гэты перыяд уваходзіў у літаратурную арганізацыю ВАПЛІТЭ. Вёў шматгадовую плённую супрацу з групаю тэатру «Беразіль».
У 1926—1928 гадах быў прэзідэнтам ВАПЛІТЭ, уваходзіў у склад рэдкалегіі часопісу «Червоний шлях», друкаваўся ў альманаху «Літаратурны кірмаш». З канца 1929 года — член прэзідыума новага літаратурнага аб’яднання «Пралітфронт».
Аднак з пачаткам 1930-х у жыцці Міколы Куліша настаюць трагічныя старонкі жыцця: большасць яго твораў, што дагэтуль былі папулярныя, зазнаюць вялікую палітычную і эстэтычную крытыку. Творчасць Куліша становіцца адною з негатыўных тэндэнцый у тагачаснай украінскай літаратуры. Сам ён, бачачы галадамор 1933 года падчас вандровак па Херсоншчыне, пачынае разчароўвацца ў рэвалюцыйных ідэях.
У гэты час супраць яго разварочваецца ідэалагічная кампанія, у ходзе якой зацвярджаецца, што п’есы «Народны Малахій», «Мына Мазайла», «Патэтычная саната» маюць асноваю варожыя камуністычнаму рэжыму погляды. На першым усесаюзным з’ездзе савецкіх пісьменнікаў, што адбываўся 17 жніўня — 1 верасня 1934 года, Міколу Куліша абвясцілі буржуазна-нацыяналістычным драматургам. У снежні 1934 года ён арыштаваны органамі НКУС па абвінавачанні ў прыналежнасці да тэрарыстычнай арганізацыі ў сувязях з АУН.
На судовым працэсе па гэтак званай «справе барацьбітаў» у сакавіку 1935 года Куліш асуджаны да 10 гадоў Салавецкіх лагероў. Утрымліваўся ў жорсткай ізаляцыі. 3 лістапада 1937 года пастановай асаблівай тройкі НКУС па Ленінградскай вобласці ад 9 кастрычніка расстраляны ва ўрочышчы Сандармох Мядзвежагорскага раёна (Карэлія) у складзе г. зв. «Салавецкага этапу» ў колькасці 1111 асоб.
Рэабілітаваны 4 жніўня 1956 года ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства.
Творчасць
Мікола Куліш займаўся літаратурнай дзейнасцю практычна ўсё жыццё — 30 гадоў з 45. Пісаў п’есы нават падчас зняволення на Салаўках.
Першыя творы Мікола Куліш стварыў падчас навучання ў Алешках. Гэта былі сатырычныя вершы, фельетоны, эпіграмы, што з’яўляліся на старонках вучнёўскіх рукапісных часопісаў «Наша жизнь», «Колючка», «Стрела», «Веселое язычество», ініцыятарам якіх ён сам і быў.
У Алешках таксама з’явіліся першыя драматычныя спробы Куліша — каларытныя малюнкі з колішняга жыцця. У 1913 годзе ён напісаў першую п’есу рускай мовай «На рыбнай лоўлі», што пазней лягла ў аснову камедыі «Вотак загінуў Гуска».
Падзеі пачатку 1920-х гадоў Мікола Куліш адлюстроўвае ў дакументальнай аповесці «Па вёсках і сёлах» (рускаю мовай, апублікаваныя ў адэскім педагагічным часопісе «Наша школа», 1923). З выкарыстаннем элементаў мастацкага апавяданню, публіцыстычных меркаванняў, дакументалізаваных назіранняў аўтар апісаў голад у Таўрыі. П’еса «97» пра голад 1921—1922 гадоў, напісаная ў наступным года, была пастаўлена ў 1925 на харкаўскай сцэне і прынесла Кулішу ўсеагульнае прызнанне. За 1923—1924 годі ён стварыў каля 15 п’есаў, аднак некаторыя з іх былі страчаны падчас арышту пісьменніка.
Творчаю вяршыняй драматурга сталі п’есы «Народны Малахій» (1927), «Мына Мазайла» (1929). Тэма гэтых п’ес — аблуднасць ідэалаў бальшавіцкай рэвалюцыі, нацыянальнае прыстасаванства і фальш мяшчанскага асяроддзя. «Патэтычная саната» (1929) паказвае барацьбу трох сіл — камуністычнай, белагвардзейскай і нацыянальна-патрыятычнай у 1917—1918 гадах. У п’есе выкарыстаныя сродкі тагачаснай эксперыментальнай драмы ў злучэнні з традыцыйным украінскім тэатрам (вертэпам).
У 1930-х Куліш напісаў п’есы «Маклена Граса» (1933), «Бывай, сяло» (1933), «Вяртанне Марка» (1934), «Вечны бунт» і інш. Творы Куліша востра крытыкавала афіцыйная крытыка.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119141175 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
Спасылкі
Мікола Куліш на Вікісховішчы |
- Народны Малахій
- Бібліятэка ўкраінскай літаратуры (укр.)
- Бібліятэчна-інфармацыйна-асветны партал Архівавана 26 лютага 2012. (укр.)
- Востраў ведаў (укр.)
- Энцыклапедыя Украіны (англ.)
- Dompavlov Travelling (англ.)
- Бібліяграфія Архівавана 29 снежня 2007. (укр.) — Херсонская абласная бібліятэка для дзяцей
- Мастацкія творы пра Міколу Куліша Архівавана 29 снежня 2007. (укр.)
- Электронная бібліятэка «Чытво» (укр.)
- Святкаванне 120-годдзя з дня нараджэння Міколы Куліша (укр.)