Мікола Цэлеш
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цэлеш. Мікола Яфімавіч Цэлеш (Целеш; 1900, в. Заазер’е, Барысаўскі павет — пасля 1976; Псеўданімы: Марцін Люціч, Марцін Люціч, М.Люціч, М.Лясун, Апатоль Чэслаўскі; Крыптанімы: М. Ц.) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія
Нарадзіўся ў в. Заазер’е Барысаўскага павета. Скончыў гімназію і педагагічныя курсы. У 1919-22 у Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі прыехаў у Мінск, працаваў у дзяржаўных установах, друкаваўся. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у «Беларускай газэце». Выдаў зборнік апавяданняў «На крыжы».
З чэрвеня 1944 на эміграцыі ў Германіі, потым у ЗША. Дата смерці дакладна не вядомая.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 4 снежня 2021.
Літаратура
- Летописец из Зазерья: судьба и творчество М. Целеша / А. Пашкевич // Нёман. — 2001. — N 4. — С. 221—232.
- Літаратурны рух на эміграцыі / Лявон Юрэвіч. ― Минск, 2002.
- Мікола Яфімавіч Цэлеш // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995. — Т. 6.
- Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). — Мн., 2002.