Мілаш Црнянскі
Мілаш Црнянскі (сербск.: Милош Црњански; 26 кастрычніка 1893, Чонград — 30 лістапада 1977, Бялград) — сербскі паэт, празаік, драматург, журналіст, перакладчык, укладальнік анталогій кітайскай і японскай паэзіі.
Біяграфія
Скончыў філасофскія факультэты ўніверсітэтаў Бялграда (1920) і Лондана (1951). У гады Першай сусветнай вайны (1914—1918) быў мабілізаваны ў аўстра-венгерскую армію. У 1929—1941 гадах служыў у югаслаўскіх пасольствах у Рыме і Берліне. У якасці публіцыста выступаў па пытаннях унутранай і знешняй палітыкі Югаславіі. З 1941 года жыў у Англіі. З 1965 года ў СФРЮ. Друкаваўся з 1912. У зборніку вершаў «Лірыка Ітакі» (1919), тэматыка якога ўласціва літаратуры «страчанага пакалення», выказаны пратэст супраць вайны.
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118677365 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Црнянский Милош // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мілаш Црнянскі