wd wp Пошук:

Мілена Паўлавіч-Барылі

Мілена Паўлавіч-Барылі (сербск.: Милена Павловић-Барили; 5 лістапада 1909, Пажаравац, Сербія6 сакавіка 1945, Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк, ЗША) — сербская паэтэса і мастачка.

Біяграфія

Мілена Паўлавіч-Барылу нарадзілася 5 лістапада 1909 года ў горадзе Пажаравац (Сербія). Яе бацька, Бруна Барылі, быў кампазітарам, музычным крытыкам і паэтам[1]. Яе маці, Данічы Паўлавіч, паходзіла з дынастыі Карагеоргіевічаў і вывучала мастацтва. У 1922—1926 гадах Мілена вывучала мастацтва ў Каралеўскай школе мастацтваў у Белградзе, а ў 1926—1928 гадах — у Мюнхене.

Напачатку 1930-х гадоў Мілена пакінула Сербію. Да пачатку Другой сусветнай вайны яна некалькі разоў ненадоўга прыязджала ў Сербію. Большую частку ж свайго часу яна праводзіла ў Іспаніі, Рыме, Парыжы і Лондане, дзе мела магчымасць мець зносіны з Жанам Както і Андрэ Брэтонам. Мілена трапіла пад уплыў многіх заходніх школ мастацтва і мастакоў, у прыватнасці Джорджа дэ Кірыка. Пасля 1939 года Мілена жыла ў Нью-Ёрку.

Мілена памерла 6 сакавіка 1945 года. Сярод прычын смерці зваліся паданне з каня і сардэчны прыступ[1].

Творчасць

Тэматыка яе прац размаітая — гэта і партрэты, і інтэрпрэтацыі біблейскіх сюжэтаў. Сярод матываў — вэлюмы, анёлы, статуі Венеры і арлекіны. Многія яе працы ўвесь час выстаўлены ў Рыме, Нью-Ёрке, Белградзе, а таксама ў родным горадзе Пажаравацы. Дом, у якім яна нарадзілася, быў пераўтвораны ў музей у 1962 годзе[1].

  • «Аўтапартрэт», 1938
  • «Аўтапартрэт», 1939
  • «Дзеянне з люстэркам»

Заўвагі

  1. 1 2 3 Zorica Markovic MILENA PAVLOVIĆ-BARILI(нявызн.)  (недаступная спасылка). www.stil-magazin.com. Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2015. Праверана 26 мая 2015.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Паэты Сербіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be