Мінезінгеры
Мінезінгеры (ням.: Minnesinger ад Minne каханне + Singer спявак) — нямецкія рыцарскія паэты-спевакі. Мастацтва мінезінгераў узнікла ў 2-й палове XII ст. пад уплывам лірыкі правансальскіх трубадураў. Апявалі рыцарскае каханне, служэнне прыгожай даме, Богу і сюзерэну, ваеннае жыццё рыцараў і крыжовыя паходы. Найбольш вядомыя паэты-мінезінгеры: Вольфрам фон Эшэнбах, Гартман фон Аўэ, Вальтэр фон дэр Фогельвайдэ. З крызісам рыцарскай культуры і ўзнікненнем т.зв. сельскага мінезангу паэзія мінезінгераў заняпала і ў XIV стт. На змену ёй прыйшоў бюргерскі майстэрзанг (Майстэрзінгеры). Вобраз мінезінгера ўвасоблены ў оперы Р.Вагнера «Тангейзер і спаборніцтва спевакоў у Вартбургу» (1845 г.)
Літаратура
- Bartsch K. Deutsche liederdichter des XII bis XIV jhs. — Lpz.: Göschen, 1864. — 407 s.
- Bartsch K. Die schweizer Minnesänger. — J. Huber, 1886. — 474 s.
- Bielschowsky A. Geschichte der deutschen dorfpoesie im XIII jahrhundert. — Berlin: Mayer & Müller, 1891. — 294 s.
- Burdach K. Über den Ursprung des mittelalterlichen Minnesangs, Liebesromans und Frauendienstes. — Berlin: G. Reimer, 1918. — 63 s.
- Burdach K. Vorspiel. — Saale, 1925.
- Lachmann K., Haupt M. Des Minnesangs Frühling. — Lpz.: S. Hirzel, 1857. — 340 s.
- Mohr F. Das unhöfische Element in der mittelhochdeutschen Lyrik. — Tübingen, 1913. — 135 s.
- Pfaff F. Der Minnesang des XII bis XIV Jahrhunderts. — Stg.: Union, 1892. — Vol.1.
- Pfaff F. Die grosse Heidelberger Liederhandschrift. — Hdbg.: C. Winter, 1899.
- Pfeiffer F. Die alte Heidelberger Liederhandschrift. — Stg.: Lit. Verein, 1844. — 295 s.
- Pfeiffer F. Die Weingartner Liederhandschrift. — Stg.: Lit. Verein, 1843. — 338 s.
- Schönbach A. E. Die Anfänge des deutschen Minnesanges. — Graz: Leuschner & Lubensky’s, 1898. — 129 s.
- Singer S. Neidhart-Studien. — Mohr, 1920. — 74 s.
- Stilgebauer E. Geschichte des minnesangs. — E. Felber, 1898. — 298 s.
- Wechssler E. Das Kulturproblem des Minnesanges. — 1909.
- Wilmanns W. Leben und Dichten Walthers von der Vogelweide. — Eduard Weber’s Verlag, 1882. — 456 s.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мінезінгеры