wd wp Пошук:

Міхал Андрасюк

Міхал (Міхась, Міхаіл) Андрасюк (2 снежня 1959, Гайнаўка, Польшча) — пісьменнік, журналіст, актыўны дзеяч беларускай меншасці ў Польшчы. Піша па-беларуску і па-польску.

Біяграфічныя звесткі

Дзяцінства прайшло ў в. Войнаўка Дубіцкай гміны на Беласточчыне. Скончыў у 1978 годзе беларускі ліцэй у Гайнаўцы, працаваў настаўнікам і каменячосам, затым журналістам беластоцкай рэдакцыі Радыё «Рацыя». Па снежань 2010 года шэф антэны Радыё «Рацыя», вядучы тэлеканала «Белсат». Жыве ў Гайнаўцы.

Творчасць

Дэбютаваў у «Ніве» (1979) вершамі. Аўтар зборніка апавяданняў «Фірма» (Беласток, 2000), дзе яскрава засведчыў разлад, народжаны дзевяностымі. У кнізе «Мясцовая гравітацыя» паказаў жыццё польскай правінцыі на польска-беларускім памежжы, яна пра маленькіх людзей са сваімі звычкамі, дзівакаватымі норавамі, смешнымі надзеямі. У 2006 годзе з’яўляецца аповесць «Белы конь», пабудаваная як зборнік апавяданняў, якія разам складаюцца ў гарманічную карціну свету — праз гісторыі продкаў, летапіс сям’і. Працягам стала кніга мастацкай прозы «Поўня» (Беласток, 2018), дзе сямейны летапіс перапісаны на ўзроўні метафарычным[1], кніга была адзначана за міфапаэтычную традыцыю[2].

Прэміі і ўзнагароды

Кніга «Белы конь» атрымала літаратурную прэмію прэзідэнта горада Беласток імя Веслава Казанецкага. Лаўрэат 2-й прэміі імя Ежы Гедройца ў 2019 годзе за кнігу «Поўня». 25 сакавіка 2020 года яго абвясцілі лаўрэатам літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» за раман «Поўня»[3].

Зноскі

  1. svaboda.org
  2. nashaniva.by
  3. novychas.by

Літаратура

  • Біяграфічныя даведкі // Панароўе. Анталогія апавядання / Уклад. Г. Валкавыцкі, Бібліятэка БЛА «Белавежа». — Беласток, 2003. — 162 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be