Міхаіл Віктаравіч Башура
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Башура. Міхась Віктаравіч Башура (нар. 25 чэрвеня 1975, в. Амговічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі пісьменнік і выдавец.
Біяграфія
Скончыў школу з залатым медалём (1992). Скончыў з адзнакай аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ (1997). Падчас вучобы ва ўніверсітэце прымаў удзел у выступленнях тэатра-студыі «Летуценнік», працаваў у школе настаўнікам беларускай літаратуры, у часопісах «Першацвет» і «Беларусь», у газеце «Культура», супрацоўнічаў з газетамі «Строительная газета» і «Столичные новости». Пасля сканчэння ўніверсітэта працягнуў працу ў газеце «Культура». З 1998 года сумесна з Паўлам Лоскутавым выпускаў часопіс «Виртуальный мир» і газету «Капитал», працаваў у рэкламным агенцтве. У 2000—2007 галоўны рэдактар часопіса «Электроника». У 2007 годзе сумесна з пісьменнікам Зміцерам Вішнёвым заснаваў выдавецтва «Галiяфы». Удзельнік руху «Бум-Бам-Літ». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра.
У 2010 годзе каардынатар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!». Аштрафаваны на 17,5 млн рублёў (500 базавых велічынь) па абвінавачанні ў падробцы даведкі для атрымання льготнага крэдыту[2], да суда правёў тры месяцы за кратамі.
Цяпер працуе галоўным рэдактарам выдавецтва «Паперус», якое з’яўляецца часткай культурніцкай пляцоўкі «Беларуская Прастора».
Творчасць
Пісаць вершы пачаў яшчэ ў школе. Дэбютаваў у 1994 годзе ў часопісе «Першацвет». Вершы друкаваліся ў часопісах «Першацвет», «Крыніца», газетах «Культура», «Беларуская маладзёжная», «Понедельник», «Наша Ніва». У 1996 годзе выдаў друкапіс «Снег у сне, ці Снежны сон. Сон у снезе, ці Снежны сон». Аўтар кніг «Паліванне на мух (са шланга)» (2002) і «Думкі — гэта не гульня» (2010).
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 7 (unspecified title) Праверана 29 снежня 2021.
- ↑ Віталь Гарбузаў Міхась Башура: «Да людзей за кратамі ставяцца як да жывёл…»(нявызн.). «Народная воля». Праверана 6 снежня 2010.(недаступная спасылка)
Літаратура
- Башура Міхась // Выдавецтва «Галіяфы»: Афіцыйны сайт — Эл.рэсурс goliafy.com
Спасылкі
- Біяграфія Архівавана 10 сакавіка 2016. на старонцы Саюза беларускіх пісьменнікаў