Міхаіл Вінцэнтавіч Мялешка
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мялешка. Міхаіл Вінцэнтавіч Мялешка (27 красавіка (9 мая) 1892, Скары, цяпер Мядзельскі раён, Мінская вобласць — 19 красавіка 1941, Самара; Псеўданімы: Міхалка Скарэўскі, Міхалка С.; крыптанімы: М.-о, М. М-о, N.) — беларускі гісторык, этнограф, пісьменнік, публіцыст.
Біяграфія
З 1911 года працаваў на фабрыках у Пецярбургу. Удзельнічаў у гуртку Браніслава Эпімаха-Шыпілы. У 1914—1918 гадах у расійскай арміі. З 1917 года член Беларускай сацыялістычнай грамады. З 1918 года працаваў у Віцебскім аддзяленні Белнацкама. У 1918—1921 гадах вучыўся ў Віцебскім аддзяленні Маскоўскага археалагічнага інстытута. Працаваў у Віцебскім археалагічным інстытуце і губернскім архіве. У 1920—1921 гадах служыў у Віцебскім губернскім ваенкамаце. З лістапада 1922 года ў Менску.
Працаваў у Цэнтрархіве БССР; з 1927 года ў Цэнтральным архіўным упраўленні БССР. З 1923 года член Інбелкульта. У 1923—1924 гадах чытаў лекцыі па этнаграфіі ў Віцебскім педінстытуце. У 1926—1928 — выкладаў гісторыю Беларусі ў Камуністычным універсітэце Беларусі. Арыштаваны ДПУ БССР 18 ліпеня 1930 года па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пастановай Калегіі АДПУ ад 10 красавіка 1931 года сасланы ў Самару на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны 16 лютага 1938 года. Вызвалены з-пад следства 4 сакавіка 1940 года. Рэабілітаваны па першым прыгаворы ў 1957, па другім — у 1962 годзе.
Нашчадкі
Дачка Міхаіла Мялешкі — Людміла Сакалова, пражывае ў Санкт-Пецярбургу. Яго ўнучка — Наталля Спічко, кампазітар, аўтар вакальнага цыклу «Самарский туесок», які гучаў па ўсесаюзным радыё ў выкананні народнага артыста СССР Артура Эйзена.
Дзейнасць
Даследаваў праблемы прыгоннага права, падзеі 1863—1864 і 1905—1907 гадоў у Беларусі. Аўтар працы пра Мялеція Сматрыцкага. Таксама вывучаў беларускую этнаграфію і архіўную справу. Удзельнічаў у арганізацыі архіўнай справы, этнаграфічных і краязнаўчых даследаванняў.
Творчасць
У 1913 годзе апублікаваў першае апавяданне «Родныя абразкі» ў альманаху «Маладая Беларусь». Друкаваўся ў газетах «Наша ніва», «Вольны шлях», «Дзянніца», «Савецкая Беларусь» з публіцыстычнымі артыкуламі пад псеўданімам Міхалка Скарэўскі.
Бібліяграфія
- Сацыялістычны рух на Беларусі ў пракламацыях 1905 г.- Мн., 1927.
- Камень у вераваннях і паданнях беларусаў. Мн., 1929;
- Славуты настаўнік, краязнавец і эксперыментатар Г.Дз. Смагін. — Самара, 1936.
- Цэнтрархіў Беларусі // Полымя. 1923, № 7—8;
- Паншчына на Беларусі // Полымя. 1924, № 4; 1925, № 4, 6;
- Краязнаўства і архівы Беларусі // Наш край. 1927, № 11;
- З. Жылуновіч як гісторык // Полымя. 1928, № 10;
- Дзённік Міхаіла Мялешкі // Шляхам гадоў: Гісторыка-літаратурны зборнік. Мн., 1994.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
- Мялешка Міхаіл Вінцэнтавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 507. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 4. — Мн., 1994.
- Драўніцкі І. Сын нарачанскага рыбака // Наша Слова № 22 (1069), 30 траўня 2012 г.
- Лецка Я. Вяртанне Міхася Мялешкі// Голас Радзімы. — № 10(2620), 11 сакавіка 1999 г.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Бібліятэка Міхася Мялешкі: Зводны каталог. Мн., 1998;
- Скалабан В., Крапивин С. Михаил Мелешко: Долгое возвращение в Беларусь // Советская Белоруссия. 1998, 10 окт.;
- Возвращенные имена;
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 3. Карчма — Найгрыш / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 751 с. — 9500 экз.
Спасылкі
- МЯЛЕШКА Міхаіл Вінцэнтавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.