Міхаіл Міхайлавіч Рудкоўскі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рудкоўскі. Міхаіл (Міхась) Міхайлавіч Рудкоўскі (17 красавіка 1936, в. Востраў Ганцавіцкага раёна — 7 ліпеня 1991) — беларускі паэт і перакладчык.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Пінскае педагагічнае вучылішча (1955), настаўнічаў у Кукаўскай сямігодцы Ганцавіцкага раёна. У 1960—1962 гадах — літсупрацоўнік ганцавіцкай раённай газеты «Сялянская праўда». Скончыў завочна філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна (1961). У 1962—1981 гадах працаваў старшым рэдактарам літаратурна-драматычных і музычных праграм Брэсцкай студыі тэлебачання. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1966).
Творчасць
У рэспубліканскім друку выступаў з вершамі з 1959 года. Аўтар зборнікаў вершаў. Таксама вядомы як перакладчык з украінскай, рускай і польскай моў.
Зборнікі вершаў
- «Першыя вёрсты» (1963)[2]
- «Сінія Брады» (1967)[3]
- «Позвы» (1971)[4]
- «У краі тым…» (1975)
- «Векавечная бацькаўшчына» (1976)[5]
- «Трыгор’е» (1981)
- «Засцярога» (1984)[6]
- «Залатазвон» (1986)
- «Гарынь» (1992)
Памяць
Імя паэта прысвоена Астроўскай сярэдняй школе.
Да святкавання 80-гадавіны нараджэння паэта на сайце УК «Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей» арганізавана віртуальная выстаўка «Міхась Рудкоўскі: „Не вечны чалавек, яго ж памкненні — вечныя!“»[7].
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 24 мая 2022.
- ↑ «Першыя вёрсты» на gants-region.info
- ↑ «Сінія Брады» на gants-region.info
- ↑ «Позвы» на gants-region.info
- ↑ «Векавечная бацькаўшчына» на gants-region.info
- ↑ «Засцярога» на gants-region.info
- ↑ «Міхась Рудкоўскі: „Не вечны чалавек, яго ж памкненні — вечныя!“» на gantsevichi.museum.by
Спасылкі
- Зборнікі вершаў М. Рудкоўскага на gants-region.info
- Выстаўка «Міхась Рудкоўскі: „Не вечны чалавек, яго ж памкненні — вечныя!“» на gantsevichi.museum.by