wd wp Пошук:

Міхаіл Садавяну

Міхаіл (Міхай) Садавя́ну (рум.: Mihail (Mihai) Sadoveanu; 5 лістапада 1880, г. Пашкані, каралеўства Румынія — 19 кастрычніка 1961, Бухарэст, СРР) — румынскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Член Румынскай акадэміі1921). Лаўрэат Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1960).

Скончыў у 1900 годзе Нацыянальны ліцэй у Ясах. Друкаваўся з 1897 годзе.

Творчасць

Аўтар сацыяльных раманаў «Вуліца Лэпушняну. Хроніка 1917 г.» (1921), «Плыў млын па Сіраце» (1925), у якіх крытыка тагачаснага грамадства. Стваральнік румынскага гістарычнага рамана, у т.л. «Жыццё Штэфана Вялікага» (1934), трылогіі «Браты Ждэр» (19351942) пра барацьбу румынскага народа за нацыянальную незалежнасць. У аповесці «Мітра Какор» (1949, Залаты медаль міру 1950) і гістарычным рамане «Нікаарэ Падкова» (1952) роздум пра гістарычныя шляхі сялянства. Аўтар шматлікіх зборнікаў апавяданняў і публіцыстыкі.

Пераклады

На беларускую мову асобныя яго творы пераклаў Л. Салавей.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118604783 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. 1 2 Садовяну Михаил // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Mihail Sadoveanu // Brockhaus Enzyklopädie
  6. Călinescu G. (unspecified title)Editura Minerva, 1941. — С. 615.

Спасылкі

Беларускія пераклады

  • Выбр. творы. Мн., 1954;

Зноскі

Спасылкі

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі Румыніі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be