wd wp Пошук:

Навум Якаўлевіч Гальпяровіч

Навум Якаўлевіч Гальпяровіч (нар. 14 студзеня 1948, Полацк) — беларускі журналіст, паэт. Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2021)[2]

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў на Полацкім шклозаводзе (1966—1967), у полацкай аб’яднанай газеце «Сцяг камунізму» (1967—1977). Вучыўся завочна на факультэце журналістыкі БДУ. У 1977 годзе пераехаў у Наваполацк.

Скончыў завочна Віцебскі педагагічны інстытут (1979). У 1977—1980 — рэдактар радыёвяшчання вытворчага аб’яднання «Палімір» у Наваполацку, у 1980—1981 — супрацоўнік наваполацкай гарадской газеты «Химик», з 1981 — уласны карэспандэнт Дзяржтэлерадыё БССР па Віцебскай вобласці, аўтар шматлікіх рэпартажаў, аналітычных матэрыялаў. З 1997 года жыве ў Мінску. Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара ў часопісе «Вожык», намеснікам старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў, зараз намеснік дырэктара — загадчык аддзела музычных і літаратурна-мастацкіх праграм дырэкцыі канала «Культура» Беларускага радыё Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.

Творчасць

Дэбютаваў вершам у 1967 годзе (газета «Химик», Наваполацк). Адзін з аўтараў калектыўнага зборніка паэзіі «Сцяжына» (1983). Аўтар кніг паэзіі «Сцяжына», «Брама» (1990), «Востраў душы», «Струна», «Святло ў акне», «Гэта ўсё для цябе», «Голас і рэха», кнігі прозы «Шляхі і вяртанні», а таксама шматлікіх публікацый у калектыўных сборніках. Таксама выступае з літаратурна-крытычнымі і публіцыстычнымі артыкуламі.

На вершы Навума Гальпяровіча напісаны песні вядомымі беларускімі кампазітарамі Э. Зарыцкім, У. Буднікам, А. Елісеенкавым, В. Івановым і інш. Асобныя творы перакладзены на рускую, балгарскую, румынскую і польскую мовы.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1990).

Бібліяграфія

  • Востраў душы: вершы / Н. Гальпяровіч. — Мн., 1995. — 110 с.
  • Гальпяровіч Н., Пятрэнка М. Застаецца песня і Радзіма. — Полацк, 1996. Змест: «Застаецца песня»; «Радзіма»; «Выток»; «Вяртанне»; «Сафійка»; «Полацк — родны край»; «Белыя фарбы зімы»; «Баравуха»; «Прадыслава»; «Расоншчына»; «Каб усё збылося»; «Не выходзь з пакоя, не выходзь»; «Памаўчым»; «Дзіўнае святло»; «На востраве душы»; «Акварэлі»; «Мне б толькі ўспомніць»; «Адляталі ціха жураўлі».
  • Струна: вершы / Н. Гальпяровіч. — Мн., 1997. − 109 с.
  • Шляхі і вяртанні: кн. эсэ / Н. Гальпяровіч. — Мн.: ВВР УП «Дом прэсы», 2001. — 63 с.
  • Святло ў акне: вершы: для сярэд. і ст. шк узросту / Маст. У. Б. Максімаў. — Мн., 2002. — 110 с.
  • Голас і рэха: кн. паэзіі / Н. Я. Гальпяровіч. — Мн., 2005. — 119 с.
  • Гэта ўсё для цябе: вершы, мініяцюры, навэлы / Н. Гальпяровіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2006. — 238 с.
  • На трапяткім агні. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2012.
  • Сюжэт для вечнасці — Мн.: Мастацкая літаратура, 2013.

Публікацыі

  • Імгненні найсалодкага адчаю: вершы / Навум Гальпяровіч // Край. — Наваполацк, 1997. — С. 40-42.
  • Вершы / Навум Гальпяровіч // Полацкі веснік. — 1998. — 13 студзеня. — С. 2.
  • Нізка вершаў / Навум Гальпяровіч // Беларусь. — 1998. — № 2. — С. 23.
  • «…гэтак на свеце трывожна…»; «Мой анёл малады, зарастаюць сляды…»: вершы / Навум Гальпяровіч // Бацькаўшчына. — Мн., 2000. — С. 131.
  • На дошцы габляванай напішу…; Жабрачку бачыў: у метро хадзіла…; На стыку стагоддзяў; Вада; Вясновай стынню, красавіцкім днём…; Вечар з ранкам уступяць у змову / Навум Гальпяровіч // Полымя. — 2000. — № 8. — с. 107—109.
  • Маруся: Апавяданні / Навум Гальпяровіч // Крыніца. — 2001. — № 11/12. — с.57-69. — Змест: «Маруся»; «Бабуля»; «Шэры».
  • З Каляднага альбома: вершы / Навум Гальпяровіч // Полацкі веснік. — 2001. — 5 студзеня.
  • Жыццё і лёс: вершы / Навум Гальпяровіч // ЛіМ. — 2001. — 2 сакавіка (№ 9). — с.8.
  • Нізка вершаў / Навум Гальпяровіч // Звязда. — 2001. — 22 жніўня. — с.4.
  • Туга па жанчыне: вершы / Н. Гальпяровіч // ЛіМ. — 2001. — 30 лістап.(№ 48). — с.8.
  • З цыкла «Шляхі і вяртанні» / Навум Гальпяровіч // ЛіМ. — 2002. — 22 сакавіка. — с.13.
  • Цёзка касманаўта: апавяданне / Н. Гальпяровіч // Звязда. — 2002. — 7 жніўня.
  • Белая кроў: З новай кнігі / Навум Гальпяровіч // ЛіМ. — 2002. — 27 верасня. — с.9.
  • «Радня»; «Паміж цэнтрам і ўскраінай»; «Выйшаў сейбіт на нівы свае»; «Гэты далёкі свет»; «Пацярпі, сынок…»; «Бабуля»; «Веі замружу і ўбачыцца вечар…»; «Старадаўні афорт»; ;Сімяон Полацкі”; «Вясна 1664 г.»: вершы / Н. Гальпяровіч // Там, дзе вежы Сафіі. — Мн., 2003. — с. 137—153.
  • Тры вершы пра каханне: «Калі душа сціскаецца ад суму…»; «Калі табе твой боль туманіць вочы зноў…»; «Апошняе каханне, бы восеньскі туман…» / Н. Гальпяровіч // Звязда. — 2003. — 13 лістапада.
  • На белым палатне зімы…: вершы / Навум Гальпяровіч // ЛіМ. — 2003. — 17 студзеня. — с.8.
  • Песня: вершы / Н. Гальпяровіч // ЛіМ. — 2003. — 20 чэрв. (№ 25). — с.5.
  • Юнае лета: з цыкла «Шляхі і вяртанні» / Н. Гальпяровіч.// ЛіМ. — 2003. — 17 кастрычніка.
  • Кароткія апавяданні / Н. Гальпяровіч // Маладосць. — 2003. — № 12. — с.74-79. — Змест: «Рыбніца»; «Таямніца»; «Ён і Яна».
  • Наша перамога: хроніка Вялікай Айчын. вайны: прысвеч. 60-годдзю Перамогі над нямец.-фашысцк. захопнікамі / уклад. М. Ф. Кадзет, У. П. Саламаха, фат. П.Кастраты — Мн.: Літ. і мастацтва, 2004. — 319 с. — Частка тэксту руск. — Змяшчае аўтар.: … Гальпяровіч Н., … Лукша В., … Савіцкі А …
  • Гэта ўсё для цябе…: вершы / Н.Гальпяровіч // ЛіМ. — 2004. — 13 лютага. — с.8.
  • З восеньскага сшытка: вершы / Н. Гальпяровіч // Звязда. — 2004. — 20 кастрычніа. — Змест: «Раставаннем ад нематы…», «Тоненькая кропелька святла…», «Не давай мне згубіць надзею…», «Ты ціха коўдру адгарні…», «Я ўсё жыццё табе адной аддам…»
  • «Мне салодка прысніцца…», «Я ізноў са сваёю віною…», «А можа, усё маё былое…», «Мне ранак птушка праспявала…», «Мой лёс, як тая лодачка…»: вершы / Н.Гальпяровіч // Літаратура і мастацтва. — 2005. — 21 студзеня (№ 3). — с.8.
  • Памяці А. Пісьмянкова; «Гэты ціхі дакор…»; «Я сум свой на аблоках напісаў…»: вершы / Н. Гальпяровіч // Звязда. — 2005. — 23 лютага.
  • «Я вучань. Птушкі пішуць мне…»: вершы / Н.Гальпяровіч // Маладосць. — 2005. — № 3. — с. 148.
  • Новыя вершы / Н. Гальпяровіч // Звязда. — 2006. — 18 сакавіка. — с.6.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 (unspecified title) Праверана 5 снежня 2021.
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 2021 г. № 13 «Аб узнагароджанні»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Публіцысты Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты СССР
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be