wd wp Пошук:

Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кандрусевіч. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шыдлоўская. Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская — беларуская перакладчыца і выдавец.

Бацькі — супрацоўнікі краязнаўчага музея ў Браславе. Вучылася ў браслаўскай гімназіі. Скончыла МДЛУ, асноўнымі мовамі былі англійская і італьянская, шведская абрана дадатковай, бо здавалася экзатычнай.[1]

Спачатку перакладала для сябе апавяданні з англійскай і італьянскай, у т.л. Рэя Брэдберы[1]. Са шведскай дзіцячыя кнігі перакладае з 2008 года. Пераклала асобныя часткі сусветна вядомай серыі пра Маму Му шведскіх казачнікаў Юі і Томаса Вісландэраў. Першай пераклала кніжку «Малы і мядзведзік» Юі Вісландар[1].

Заснавала ў 2018 годзе і кіруе выдавецтвам «Koska».

Прызнанне

  • Лаўрэат прэміі «Гарачае сэрца» Шведскай акадэміі дзіцячай кнігі (2018) за адданасць дзіцячай літаратуры Швецыі і яе папулярызацыю.
  • Лаўрэат Прэміі імя Карласа Шэрмана (2019) за пераклад са шведскай «Мітусьня ў агародзе» Свена Нурдквіста[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 https://nina.nashaniva.by/?c=ar&i=218942
  2. https://www.svaboda.org/a/30237789.html
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Перакладчыкі з англійскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя·Перакладчыкі са шведскай мовы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be