wd wp Пошук:

Наталі Сарот

Наталі Сарот (фр.: Nathalie Sarraute; пры нараджэнні Наталля Ільінічна Чарняк; 18 ліпеня 1900, Іванава-Вазнясенск, Расійская імперыя — 19 кастрычніка 1999, Парыж, Францыя) — адвакат, французская пісьменніца, родапачынальнік «новага рамана», празаік , крытык, драматург .

Творчасць

Прызнанне пісьменніца атрымала толькі пасля публікацыі яе раманаў «Партрэт невядомага», «Мартэро», «Планетарый» і «Паміж жыццём і смерцю». Уся творчасць Сарот пабудавана на апісанні псіхічных рэакцый. У цэнтры ўвагі яе раманаў падсвядомыя ўсплёскі эмоцый, душэўныя парывы​​, найтонкія адценні чалавечых пачуццяў.

Пераклады на беларускую мову

Апавяданне «Трапізмы» на беларускую мову перакладаў Зміцер Колас.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Nathalie Sarraute // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be