Нэлі Тулупава
Нэлі (Анэля) Тулупава (па мужу Лісоўская; 1 лютага 1938, вёска Капань, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць — 30 ліпеня 2001) — беларуская паэтэса, празаік, перакладчыца.
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і настаўніка Івана (Янкі) Тулупава. У час Вялікай Айчыннай вайны сем’я не паспела эвакуявацца і бацьку за сувязь з партызамі катавалі ў гестапа. Абпаленае вайной дзяцінства, таксама было не з лёгкіх, а сталае жыццё пачыналася з навучання самай гуманнай на зямлі прафесіі медыка. У 1955 г. скончыла Гомельскае медыцынскае вучылішча. Працавала фельчарам і акушэркай у медыцынскіх установах Віцебшчыны, дыктарам Віцебскага абласнога тэлебачання. У 1969 г. скончыла завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1962 г. пераехала ў Горкі Магілёўскай вобласці, дзе працавала інструктарам РДК, медсястрой у бальніцы, загадчыкам агульнага сектара райкама камсамола, рэдактарам газеты «Советский студент» Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1974—1978 гг. — загадчык рэпертуарнага аддзела Белдзяржфілармоніі, у 1979—1988 гг. — старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 1990 года працавала загадчыкам аддзела літаратуры часопіса «Вожык».
Раптам у жыцці паэтэссы пачынаецца паласа няшчасцяў. Захварэў і памёр любімы муж Валерый. Цяжка захварэла дачка. І новае гора — трагічная гібель бацькі. «Гасподзь Сам паставіў мяне перад Сабою на калені» — казала пазней Нэлі Іванаўна. І толькі ў царкве знайшла яна суцяшэнне. Яна чытала шмат духоўнай літаратуры, пачала ездзіць па святых месцах. Сама невылечна хворая, яна вырашыла прыняць манаства. 5 студзеня 2001 года ўзяла пострыг пад імем манахіні Неанілы ў Карме. Памерла 30 ліпеня 2001 года.
Творчасць
У друку выступала з 1956 г. (аршанская раённая газета «Ленінскі прызыў»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Станцыя надзей» (1971), «Дабрадзея» (вершы і паэмы, 1977), «Босая цішыня» (вершы, паэма, 1980), «Гарывада» (драматычная паэма-бая, 1984), «Сонца ў хату» (выбранае, 1986), «Як павезлі мяне сватаць» (гумарэскі, 1987), «Скажыце ўсім» (лірыка і гумар, 1988), «Світальная сініца» (Мінск, 2003). У кожным яе зборніку вершаў — гімн чалавеку, такому, які ён ёсць: са сваім болем і радасцю, пачуццямі і учынкамі. Кожны зборнік — гэта эмацыянальная размова з усім светам аб надзённых праблемах, але размова праз паэтычны вобраз, праз трапную рыфму, незвычайнае параўнанне. Кожны зборнік — гэта яшчэ і песня Радзіме, Беларусі, у прамым і укосным сэнсе: некалькі яе вершаў пакладзена на музыку, а многая самі спяваюцца, настолькі блізкія яны да народнай песні.
Як адзначае В. У. Ярац, «…паэзія Н.Тулупавай адметная грамадзянскасцю, патрыятычнасцю, эмацыянальнасцю, песеннасцю. Яе герой — чалавек, які ён ёсць, і адначасова чалавек- творца свайго лёсу, з адвечнай прагай свабоды» [1] У 1987 годзе яе вершы былі выдадзены ў перакладзе С. Яўсеева на рускую мову ў выдавецтве «Советский писатель» (зборнік “Я соловья искала : Стихи, поэма). Н. Тулупава таксама аўтар кніжак для дзяцей «Дожджык Мікіта» (вершы, 1979), «Бізоны-рабінзоны» (казкі, 1983), «Пра што думае кіт» (аповесць, 1986).
Музыку да яе вершаў пісалі кампазітары Ю. Семяняка, Б. Фёдараў, І. Кузняцоў, І. Лучанок, Э. Ханок, Э. Зарыцкі, А. Канстанцінава, Н. Мікуліч, В. Сярых, Ул. Буднік, Ул. Прохараў, Ул. Кур’ян, В. Макеева, Л. Шурман, Г. Гарэлава, В. Кузняцоў.
Бібліяграфія
Асобныя выданні
- Станцыя надзей / Н.Тулупава. — Мн.: Беларусь, 1971. — 56 с.
- Дабрадзея : вершы і паэмы / Н.Тулупава. — Мн.: Маст.літ., 1977. — 112 с.
- Дожджык Мікіта : вершы, небыліцы, казка / Н.Тулупава. — Мінск : Маст.літ., 1978. — 25 с.
- Босая цішыня : вершы і паэма / Н. І. Тулупава. — Мн.: Маст. літ., 1980. — 110 с.
- Бізоны-рабінзоны : вясёлыя, крыху фантастычныя гісторыі-казкі / Н. І. Тулупава. — Мн. : Юнацтва, 1983. — 104 с.
- Гарывада : паэма — бая / Н.Тулупава . — Мн.: Маст.літ., 1984. — 95 с.
- Пра што думае кіт : аповесць / Н. І. Тулупава . Мн.: Юнацтва, 1986. — 86 с.
- Сонца ў хату : вершы і паэмы / Н. І. Тулупава. — Мн.: Маст.літ., 1986. — 174 с.
- Скажыце ўсім : лірыка і гумар / Н. І. Тулупава. — Мн. : Маст.літ., 1988. — 118 с.
- «Я соловья искала : Стихи, поэма (пераклад С. Яўсеева на рускую мову)./ Н. Тулупова- Масква: „Советский писатель“, 1987. — 108 с.
- Як павезлі мяне сватаць : гумарэскі, батлейкі, казаніцы, кепікі / Н. І. Тулупава. — Мн.: Выд-ва ЦК КПБ, 1987. — 47 с.
- Скажыце ўсім : лірыка і гумар / Н. І. Тулупава. — Мн. : Маст.літ., 1988. — 118 с.
- Я чакаю цябе : лірыка / А. І. Тулупава. — Мн.: Маст.літ., 1993. — 156 с.
- Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка: Аповесць-казка ; Люстерка, якое размаўляла: Казкі / Нэлі Тулупава.- Мн. : ТАА „Аракул“, 1997. — 336 с.
- Вочы ў вочы: вершы і паэма: выбранае: да 75-годдзя з дня нараджэння Н. Тулупавай / Анэля Тулупава. — Горкі : выдавецтва БДСГА, 2013. — 143 с.
Творы, апублікаваныя ў часопісах
- Пралескі сорак пятага. Начная размова. Сарочына вока. Ягадка. Бліны : вершы / Н.Тулупава // Работніца і сялянка. — 1988. — № 1. — С. 18.
- Ледзь субота… * Чаромха. Старая пласцінка : вершы / А.Тулупава // Работніца і сялянка. — 1993. — № 9. — С. 15.
- Трансмутацыя альбо Падарунак лёсу / Н.Тулупава // Вожык. — 1993. — № 19. — С. 13.
- „Я чакаю цябе“ / Н.Тулупава // Беларусь. — 1993. — № 9. — С. 11.
- Вершы / Н.Тулупава // Полымя. — 2003. — № 3. — С. 162—164.
- „Я за вас памалюся“ : вершы / А. І. Тулупава // Алеся. — 2003. — № 6. — С. 9.
- Жытнікі : апавяданне / А.Тулупава // Літаратура і мастацтва. — 2008. — 22 лютага. — С. 9.
- Рэха ў калысцы : драматычная паэма ў прозе / А.Тулупава // Полымя. — 2008. — № 10. — С. 10-30.
- Лазар Канцавейка з Пірачыч : апавяданне / А.Тулупава // Літаратура і мастацтва. — 2010. — 12 сакавіка. — С. 6.
Зноскі
- ↑ Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік. Т.6. Мн.: 1995. С. 108.
Літаратура
- Нэлі Тулупава // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
- Закірава, А. Дакранаючыся душой… / А.Закірава // Літаратура і мастацтва. — 1981. — 22 мая. — С. 7.
- Кучар, А. Шукаюць сонца ў небе журавы… : [паэма Н.Тулупавай „Гарывада“] / А.Кучар // Літаратура і мастацтва. — 1984. — 21 верасня. — С. 5-6.
- Марчанка, С. „І мне няма спакою“ : [аб паэме Н.Тулупавай „Гарывада“] / С. Марчанка // Полымя. — 1985. — № 3. — С. 213—215.
- Пайна, С. Поэма Н.Тулуповой „Гарывада“ / С.Пайна // Литературное обозрение. — 1985. — № 8. — С. 75-76.
- Ефимов, Ф. Верность и постоянство : [о сборнике Н.Тулуповой „Скажыце ўсім“] / Ф.Ефимов // Неман. — 1988. — № 12. — С. 151—153.
- Фёдарава, Л. Чаму людзям сняцца крылы? : [творчасць Н.Тулупавай] / Л.Фёдарава // Маладосць. — 1989. — № 4.
- Місько, П. „І сэрца рвецца з-пад рукі…“ / П.Місько // Літаратура і мастацтва. — 1994. — 11 сакавіка.
- Яскевіч, А. У чаканні ластавак : [жыццё і творчасць Н.Тулупавай] / А.Яскевіч // Полымя. — 1998. — № 5. — С. 292.
- Карачун, В. Да людзей прыйсці дабрадзеяй : агляд творчасці Нэлі Тулупавай / В. Карачун // Роднае слова. — 1998. — № 2. — С. 20.
- Нэлі Тулупава : [творчасць паэтэсы] // Літаратура і мастацтва. — 2001. — 3 жніўня. — С. 13.
- Ліўшыц, Уладзімір.»…Я люблю Вас, людзі”. /У.Ліўшыц // У кн.: Раскопкі вакол Горацкага Парнаса.- Горкі: — 2001. — С.119-122.
- Канапелька, А. «Далёкім, як да неба, быў мой шлях» : [творчасць А.Тулупавай] // Полымя. — 2003. — № 3. — С. 158—161.
- Вярцінскі, А. «Я — з Капані, я — з Беларусі» / А.Вярцінскі // Літаратура і мастацтва. — 2003. — 31 студзеня.
- Была вясёлая, узнёслая і трапяткая : [вечар памяці паэтэсы А.Тулупавай] // Літаратура і мастацтва. — 2003. — 7 сакавіка.
- Штэйнер, І. Ф. «Прычарую цябе, я твая чараўніца…» : (лірычная спадчына Нэлі Тулупавай) / І. Ф. Штэйнер // Гісторыка-тэарэтычныя актуаліі беларускай сучаснай філалогіі : матэрыялы рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 70-годдзю з дня нараджэння А. А. Майсейчыка (3 лістапада 2006 года, Брэст — в. Гошчава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). — Брэст: 2008. — С. 142―154
- Ваньковіч,А. В. Нацыянальна-рэгіянальны паэтычны свет А. Тулупавай / А. В. Ваньковіч // Наука, образование и культура: состояние и перспективы инновационного развития : материалы международной научно-практической конференции, г. Мозырь: 27―28 марта 2008 г. : в 2 ч. — Мозырь, 2008. — Ч. 2. — С. 200―203
- Жуковіч, М. М. Анэля Тулупава — выдатны майстра живапісу словам//Бацькаўшчына- Горкі: 2017.— С.
- Весялуха , М. Анэля Тулупава — чалавек-мора, чалавек-зорка // Звязда. — 2016.— 20 лістап. — С. 17.
- Малец, Я. паэтэсы таксама смяюцца! // Літаратура і мастацтва. — 2013. — 13 снеж.— С. 7. 117
Спасылкі
- Карлюкевіч, Алесь. Анеля Тулупова — переводчик китайской поэзии
- Яе высокая любоў: Неаніла Тулупава
- Тулупова Нелли Ивановна. На сайце «Знаменитые люди Гомельщины»
- Святло далёкай зоркі