wd wp Пошук:

Павел Антонавіч Левановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Левановіч. Гэты артыкул — пра пісьменніка. Пра геолага гл. Павел Антонавіч Леановіч. Павел Антонавіч Левановіч (3 лістапада 1914, вёска Мазалава, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць — 20 снежня 1943) — беларускі празаік, публіцыст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся на геаграфічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Удзельнік паходаў Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939). Пасля заканчэння ўніверсітэта (1940) працаваў у часопісе «Іскры Ільіча». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны трапіў у палон. Уцёк з Крычаўскага лагера ваеннапалонных, удзельнічаў у мсціслаўскім падполлі. У 1943 г. прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях, быў паранены. Памёр ад ран 20.12.1943 г[1]. Пахаваны ў брацкай магіле на вайсковых могілках в. Старына Горацкага раёна[2].

Творчасць

Нарысы і апавяданні пачалі з’яўляцца ў друку ў 1934 г. Выступаў таксама з вершамі. У 1938 г. выйшла кніга апавяданняў для дзяцей «Дружба». У 1940 г. падрыхтаваў зборнік апавяданняў, рукапіс загінуў у вайну. Восенню 1943 г. змяшчаў матэрыялы ў франтавым друку.

Зноскі

  1. Інфармацыя з данясення аб беззваротных стратах
  2. Інфармацыя пра спіскі пахаванняў

Літаратура

  • Павел Антонавіч Левановіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Публіцысты Беларусі Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be