wd wp Пошук:

Павел Міхайлавіч Сушко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сушко. Павел Міхайлавіч Сушко (7 лістапада 1909, вёска Сушкі, Мёрскі раён, Віцебская вобласць — 1974) — беларускі паэт .

Біяграфія

Адзін з арганізатараў першага ў Мёрскім раёне калгаса «Баявы партызан», старшыня Чэраскага сельсавета. У Айчынную вайну — сувязны партызанскага атрада «Масква», потым — партызан 4-й Беларускай партызанскай брыгады. Пасля вайны ўдзельнічаў у аднаўленні разбуранай гаспадаркі.

Друкавацца П. Сушко пачаў у 1938 годзе ў прагрэсіўных газетах і часопісах Заходняй Беларусі. У газеце «Кліч партызан» (орган Мёрскага падпольнага райкама) у 1943 годзе выступаў з нататкамі пад псеўданімам Язэп Сяўня. Пісаў вершы пра заходнебеларускае падполле, гераізм партызан, услаўляў радасць мірнай працы, апяваў хараство родных краявідаў. У пасляваенны час выступаў з вершамі і допісамі ў раённай газеце, абласным і рэспубліканскім друку. Вершы П. Сушко «Сцяжынка» і «Ой, ішла дзяўчына» пакладзены на музыку М. Пятрэнкам і А. Палонскім. У Вільнюсе ў акадэмічнай бібліятэцы захоўваецца рукапісны зборнік яго вершаў «Адгалоскі» (1939).

Сям’я

Меў сына Пятра (1937—1996), беларускага паэта і перакладчыка[1].

Зноскі

  1. Павел Сушко: «Мне не забыць…» 14.06.2021

Літаратура

  • Сушко Павел Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8. — С. 300.
  • Сушко Павел // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. — Мн., 1995. — Т. 5. — С. 453.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты СССР Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be