Пятро Паўлавіч Сушко
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сушко. Пятро Паўлавіч Сушко (1 студзеня 1937, вёска Сушкі, Мёрскі раён, Віцебская вобласць — 20 лістапада 1996) — беларускі паэт, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў з 1984 года.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і беларускага паэта Паўла Сушко (1909—1974)[2].
Працаваў у Мёрскай раённай газеце (1966—1968), карэспандэнтам газеты «Віцебскі рабочы» (1968-69). Пераехаўшы ў Мінск, быў літсупрацоўнікам газеты «На страже Октября» (1969-70), «Звязда» (1970-73), часопіса «Вожык» (1973-77). У 1977-80 быў рэдактарам аддзела літаратуры часопіса «Вожык», у 1980-87 — адказным сакратаром штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». З 1989 года працаваў старшым рэдактарам у выдавецтве «Полымя».
Творчасць
Друкавацца П. Сушко пачаў у 1954 годзе ў Мёрскай раённай газеце «Зара камунізму» (верш «Цёплы дожджык»). Аўтар зборнікаў сатырычных і гумарыстычных вершаў, баек, мініяцюр, вершаваных фельетонаў, пародый і эпіграм: «Ганарлівы сучок» (1975), «Восці напагатоў» (1978), «Парнаская кузня» (1981). Яго кніга «Паэтычнае веча» — першы ў беларускай літаратуры вянок парадыйных санетаў, якія вызначаюцца глыбокім філасофскім зместам. Плённа працуе і ў лірыцы. Яго зборнік «Пратокі» (1976) і вянок санетаў «Зямля гаючых траў» вызначаюцца глыбінёй пачуццяў, узнёсласцю думак, арыгінальнасцю вобразаў. Для дзяцей пісаў зборнікі «Вясёлы Бай» (1980), «Чмялёва гушкалка» (1986), «Ехаў кот у лес па дровы» (1990). Напісаў жартоўныя варыяцыі на фальклорныя тэмы «Касіў Ясь канюшыну» (1976), вянок гумарыстычных актаў «Роздум ля Парнаса» (1983, пад псеўд. Кірша Рымар).
Памяць
- У 2000 годзе на будынку Мёрскай сярэдняй школы № 1 устаноўлена мемарыяльная дошка.
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 (unspecified title) Праверана 24 студзеня 2022.
- ↑ Павел Сушко: «Мне не забыць…» 14.06.2021
Літаратура
- Сушко Пятро // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1996. — Т. 15. — С. 300.
- Сушко Пятро // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. — Мн., 1995. — Т. 5. — С.454.