wd wp Пошук:

Паўль Маар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маар (значэнні).

Паўль Маар (ням.: Paul Maar; нар. 13 снежня 1937, Швайнфурт) — нямецкі дзіцячы пісьменнік, драматург, перакладчык і ілюстратар.

Біяграфія

Пасля смерці маці жыў у вёсцы ў дзеда ў г. Тэрэс на поўначы Баварыі. Вучыўся ў Швайнфурцкай гімназіі, пазней у акадэміі мастацтваў у Штутгарце. Пазней працаваў афарміцелем сцэны і сцэнічным фатографам у тэатры замка Масбах у Франконіі, затым на працягу 10 гадоў выкладаў мастацтвазнаўства. З 1976 г. цалкам прысвяціў сябе пісьменніцтву. Жыве ў Бамбергу з жонкай і трыма дзецьмі.

Прэміі і ўзнагароды

  • (1985) Аўстрыйская дзяржаўная прэмія па літаратуры для дзяцей і падлеткаў;
  • (1988) Нямецкая прэмія ў дзіцячай літаратуры: спецыяльная прэмія;
  • (1997) Медаль Ганса Хрысціяна Андэрсена;
  • (2009) Прэмія імя Вольфрама фон Эшэнбаха.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119208466 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Paul Maar // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119208466 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be