wd wp Пошук: ⬜

Пераклад Бібліі Чарняўскага

Перакла́д Чарня́ўскага — рукапісы каталіцкага святара Уладзіслава Чарняўскага, на базе якіх быў зроблены поўны пераклад Бібліі на беларускую мову, выдадзены Беларускім біблейскім таварыствам у 2012 годзе.

Гісторыя

Уладзіслаў Чарняўскі ажыццяўляў пераклад біблійных кніг пачынаючы з 1970 г., а ў 1995—1998 гг. перадаў рукапісы свайго перакладу Бібліі Антонію Бокуну, цяпер пастару пратэстанцкай царквы «Ян Прадвеснік», у апрацоўцы якога выйшлі «Кніга Роду» (1997), «Новы Запавет» (1999) і «Пяцікніжжа» (2002)[1].

Далей Антоній Бокун дапамог наладзіць кантакты прадстаўнікоў Беларускага Біблейскага таварыства з ксяндзом Чарняўскім. Пазней да гэтай справы далучыліся айцец Андрэй Абламейка і айцец Сяргей Гаек[2]. Незадоўга да сваёй смерці, напрыканцы 2001 года, Уладзіслаў Чарняўскі перадаў Біблейскаму таварыству правы на выданне ўласных рукапісаў.

Асаблівасці

Версія Чарняўскага змяшчае больш беларускіх паняццяў, азначэнняў, канструкцыяў у параўнанні з іншымі «апалячанымі» каталіцкімі перакладамі[3]. У тэксце ўжываюцца дыялектызмы з гаворак Гарадзеншчыны і Валожыншчыны, дзе Уладзіслаў Чарняўскі нарадзіўся і пражыў значную частку жыцця.

Спасылкі

Зноскі

  1. ↑ а. Сяргей Сурыновіч.. Біблія, што зачыніла стагоддзе… (нявызн.). LiveJournal. Праверана 20 лістапада 2021.
  2. ↑ Сяргей Абламейка.. Які будзе лёс перакладу Бібліі айца Уладзіслава Чарняўскага? (нявызн.). Радыё «Свабода». Праверана 20 лістапада 2021.
  3. ↑ А. А. Турилов.. БИБЛИЯ. IV. ПЕРЕВОДЫ. На славянские языки. Белорусский(руск.) . Церковно-научный центр «Православная Энциклопедия». Праверана 20 лістапада 2021.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пераклады Бібліі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be