Пятрас Вайчунас
Пятрас Вайчунас (11 ліпеня 1890, Пілякальняй (цяпер Ёнаўскі раён) — 7 чэрвеня 1959, Вільня) — літоўскі драматург , перакладчык і паэт .
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Петраградскім псіханеўралагічным інстытуце. Аўтар зборнікаў вершаў: «Росныя прамяні» (1923), «Сонечны скарб» (1935) і інш. Напісаў больш за 20 п’ес; многія з іх ішлі ў тэатрах Літвы. Камедыі «Марныя намаганні» (1926), «Патрыёты» (1927), «Нядзеля» (1937). Паэтыка яго вершаў традыцыйная. Пастаянная тэма паэзіі — Вільнюс. Яго п’есы адыгралі вялікую ролю ў развіцці літоўскай драматургіі і тэатра.
Творы
- Rinktiné, Kaunas, 1946;
- Dramos, Vilnius, 1956;
- Paukščiu taku, Vilnius, 1962.
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120402246 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
- 1 2 Petras Vaiciunas // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120402246 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Спасылкі
Пятрас Вайчунас на Вікісховішчы |
- Vaičiūnas, Petras Архівавана 18 верасня 2007.(літ.)