Раймунд Корсак
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Корсак. Раймунд Корсак (польск.: Rajmund Korsak; 31 жніўня 1768, в. Жукоўшчына, цяпер Дзятлаўскі раён — 9 лістапада 1817) — польскі паэт.
Біяграфія
Вучыўся ў піяраў у Варшаве. Вывучаў права ў Кракаўскім універсітэце. Служыў у войску. Працаваў у Літоўскай скарбнай камісіі. З пачатку 1790-х гг. жыў у Гродне. Удзельнічаў у паўстанні 1794 года. Быў арыштаваны расійскімі ўладамі, зняволены ў Гродне і Вільні. З 1797 г. — на Падоле, дзе быў абвінавачаны ў антыдзяржаўнай дзейнасці і зняволены ў Камянцы Падольскім.
З 1770-х гадоў друкаваў у варшаўскіх і віленскіх перыёдыках трагедыі, пасланні, паэмы, оды, байкі, пародыі, эпітафіі. Перакладаў на польскую мову Лафантэна і інш.
Памёр 9 лістапада 1817 года. Пахаваны ў мураванай капліцы каля касцёла ў в. Вялікі Жванчык (не збераглася).
Зноскі
Літаратура
- Корсак Раймонд // А. М. Пяткевіч Людзі культуры Гродзеншчыны : даведнік. — Гродна, 2000. — С.155.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Раймунд Корсак