Роберт Льюіс Стывенсан
Роберт Льюіс Стывенсан (англ.: Robert Louis Stevenson, першапачаткова Роберт Льюіс Бэлфур Стывенсан Robert Lewis Balfour Stevenson; 13 лістапада 1850, Эдынбург, Шатландыя, Вялікабрытанія — 3 снежня 1894, Уполу, Самоа) — шатландскі пісьменнік і паэт, аўтар сусветна вядомых прыгодніцкіх раманаў і аповесцей, найбуйнейшы прадстаўнік неарамантызму.
Біяграфічныя звесткі
Скончыў Эдынбургскі ўніверсітэтт (1873). Па адукацыі юрыст. Шмат падарожнічаў па Еўропе і ЗША.
Творчасць
Дэбютаваў у 1866 як публіцыст. Сусветную вядомасць яму прынёс раман «Востраў скарбаў» (Treasure Island, 1883). Аўтар прыгодніцкіх раманаў «Выкрадзены» (Kidnapped, 1886), «Гаспадар Балантрэ» (1889), «Пацярпелыя караблекрушэнне» (1892), «Катрыёна» (1893), у якіх тагачаснай цывілізацыі, расізму і каланіялізму пісьменнік проціпастаўляў веру ў людзей, іх высокую духоўнасць. У гістарычных раманах «Прынц Ота» (1885), «Чорная страла» (1888), «Сент-Іў» (апубл. 1897, незавершаны) рамантыка прыгод спалучаецца з дакладным апісаннем экзотыкі і гістарычным каларытам. Тэма «двойніцтва» адлюстравана ў філасофска-псіхалагічным рамане «Дзіўная гісторыя доктара Джэкіля і містэра Хайда» (The Strange Case of Dr. Jekyll and Mr. Hyde, 1886). Аўтар шматлікіх апавяданняў, нарысаў, п’ес, літаратурна-крытычных прац.
Уплыў Стывенсана на сваю творчасць прызнавалі Хорхэ Луіс Борхес, Эрнест Хемінгуэй, Гілберт Кіт Чэстэртан, Рэдзьярд Кіплінг, Уладзімір Набокаў. На беларускую мову асобныя яго творы пераклалі А. Асташонак, В. Гардзей, Я. Семяжон.
Беларускія пераклады
- Востраў скарбаў: Пер. з рус. / Роберт Луіз Стывенсон - Мн. : ДВБ. Дзіцячая літ., 1938
- Востраў скарбаў. — Мн., 1993.
- Чорная страла: Аповесць з часоў вайны Пунсовай і Белай ружы. — Мн., 1999.
Экранізацыі
Раман «Востраў скарбаў» неаднаразова экранізаваны.
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118753711 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Kindred Britain
- ↑ Buchan A. Stevenson, Thomas // Dictionary of National Biography / L. Stephen, S. Lee — London: Smith, Elder & Co., 1885. — Vol. 54. — P. 255–56.
Літаратура
- Лявонава Е. А. Стывенсан // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Роберт Льюіс Стывенсан
- Роберт Льюіс Стывенсан на сайце The Electronic Literary Database (ELDb) Архівавана 12 сакавіка 2016.
- Беларуская палічка: Роберт Льюіс Стывенсан. Чорная страла