Роса Ліксам
Роса Ліксам (фінск.: Rosa Liksom, сапраўднае імя — Анні Юляваара, фінск.: Anni Ylävaara; нар. 7 студзеня 1958, Юліторніа, Фінляндыя) — фінская пісьменніца, драматург і перакладчык, а таксама мастак.
Творчасць
Аўтар некалькіх раманаў і зборнікаў навел, а таксама мноства коміксаў, дзіцячых кніг, фільмаў і спектакляў. У 2011 годзе за раман Hytti nro 6 («Купэ нумар 6») Ліксам стала ўладальніцай прэміі «Фінляндыя» — галоўнай нацыянальнай літаратурнай прэміі гэтай краіны; у снежні 2013 года ўзнагароджана вышэйшай узнагародай Фінляндыі для дзеячаў мастацтваў — медалём «Pro Finlandia». Піша на фінскай мове. Творы Ліксам перакладзены на дзясяткі моў.
Зноскі
- ↑ Rosa Liksom // Babelio — 2007.