Рычард Олдынгтан
Рычард Олдынгтан (англ.: Richard Aldington; сапр. — Эдуард Годфры Олдынгтан; 8 ліпеня 1892, Портсмут — 27 ліпеня 1962, Сюры-ан-Во, Францыя) — англійскі паэт, празаік, навеліст, крытык і перакладчык.
Адзін з галоўных прадстаўнікоў імажызму, уваходзіў ва ўсе імажысцкія анталогіі, рэдагаваў часопіс «The Egoist» (1914—1917). Ягоны раман «Смерць героя» (Death of a Hero, 1929) лічыцца адным з найлепшых антываенных раманаў побач з творамі Рэмарка і Хемінгуэя.
Бібліяграфія
- 1915 Вобразы (1910—1915) / Images (1910—1915)
- 1919 Вобразы жадання / Images of Desire
- 1915 Вобразы вайны / Images of War
- 1919 Вайна і каханне: Вершы 1915—1918 / War and Love: Poems 1915—1918
- 1923 Высылка і іншыя вершы / Exile and Other Poems
- 1929 Смерць героя / Death of a Hero
- 1931 Дачка палкоўніка / The Colonel’s Daughter
- 1932 Рахманыя адказы (пяць аповесцей) / Soft Answers
- 1933 Усе людзі — ворагі / All Men Are Enemies
- 1934 Жанчыны павінны працаваць / Women Must Work
- 1938 Сямёра супраць Рыўза. Сатырычны раман / Seven Against Reeves: A Comedy-Farce
- 1939 Адрынуты госць / Rejected Guest
- 1946 Герцаг (жыццё Уэлінгтана) / A Life of Wellington: The Duke
- 1950 Захоплены (жыццё Д. Г. Лоўрэнса) / An Appreciation: D. H. Lawrence 1885—1930
- 1954 Самазванец Лоўрэнс: Чалавек і легенда / Lawrence L’Imposteur: T.E. Lawrence, The Legend and the Man
- 1957 Партрэт бунтара: Жыццё і працы Роберта Льюіса Стывенсана / Portrait of a Rebel: The Life and Work of Robert Louis Stevenson
Глядзіце таксама
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 3 4 5 6 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 51. — ISBN 978-2-221-06888-5
- 1 2 Олдингтон Ричард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.