wd wp Пошук:

Сапармурат Авезбердыеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Авезбердыеў. Сапармурат Авезбердыеў (туркм.: Saparmyrat Ovezberdi) (21 лютага 1939, Бахардэн — 19 чэрвеня 2009) — туркменскі паэт , перакладчык і журналіст.

Біяграфія

Нарадзіўся 21 лютага 1939 ў Бахардэне.

У ліпені 2004 эміграваў у Вашынгтон з-за пераследу з боку тагачаснай туркменскай улады[1].

Памёр 19 чэрвеня 2009 пасля доўгай і цяжкай хваробы.

Творчасць

Аўтар сямі зборнікаў вершаў на туркменскай мове[2], кнігі паэзіі «Светлоликая» (на рускай мове). У 1981 годзе таксама выйшаў зборнік вершаў і паэм Авезбердыева «Viltis» (на літоўскай мове, пераклад Робертаса Кетуракіса(літ.) бел.). Авезбердыеў перакладаў на туркменскую мову творы літоўскіх паэтаў (Эдуардаса Межэлайціса, Саламеі Нерыс і інш.), асобныя вершы Расула Гамзатава, Тараса Шаўчэнкі, Лесі Украінкі і іншых літаратараў. Творы самога Авезбердыева перакладаліся таксама на нямецкую, украінскую, эстонскую, турэцкую, балгарскую, азербайджанскую, іспанскую, рускую, якуцкую і іншыя мовы[3].

Таксама вядомы сваёй журналісцкай дзейнасцю, працаваў карэспандэнтам туркменскай службы радыё «Свабодная Еўропа».

Узнагароды

Узнагароджаны памятным медалём і дзвюма ганаровымі граматамі Літоўскай рэспублікі.

8 верасня 2004 Авезбердыеў атрымаў прэмію «David Burke Distinguished Journalism Award»[4].

Зноскі

  1. ТУРКМЕНИСТАН: ДАВЛЕНИЕ НА СЕМЬЮ КОРРЕСПОНДЕНТА РАДИО «СВОБОДА» САПАРМУРАДА ОВЕЗБЕРДЫЕВА (руск.)
  2. Издания — S.O. Поэт и Журналист Архівавана 4 сакавіка 2016.(руск.)
  3. Гл. № 1
  4. Burke Awards — 2004 Winners Архівавана 15 кастрычніка 2011. (англ.)
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты СССР Катэгорыя·Паэты Туркменістана Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта Катэгорыя·Перакладчыкі СССР Катэгорыя·Перакладчыкі Туркменістана Катэгорыя·Перакладчыкі з літоўскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на туркменскую мову Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be