Святлана Явар
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сачанка. У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Явар. Святлана Явар (сапр. Святлана Барысаўна Сачанка, 11 ліпеня 1968, Мінск — 15 чэрвеня 2011, Мінск) — беларуская паэтэса, літаратуразнавец.
Біяграфія
Малодшая дачка пісьменніка Барыса Сачанкі. Скончыла філалагічны факультэт БДУ і аспірантуру Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі. Працавала ў розных беларускіх выдавецтвах, ва ўніверсітэце культуры, Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф. Скарыны.
Памерла 15 чэрвеня 2011 года. Паводле В. Шніпа, яе цела знайшлі з вершам, прысвечаным бацькам[1]. Была крэміравана ў крэматорыі на Паўночных могілках[2]. Прах пахаваны побач з бацькам, Барысам Сачанкам, на Усходніх могілках Мінска[3].
Бібліяграфія
- «Раніца ў туманах» (Мінск: Бібліятэка часопіса «Маладосць», 1994)
- «Белы месяц» (Мінск: Мастацкая літаратура, 1994)