wd wp Пошук:

Серафім Антонавіч Андраюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Андраюк. Серафім Антонавіч Андраюк (10 сакавіка 1933, в. Градзялі, Беластоцкае ваяводства, Польская Рэспубліка — 4 красавіка 2022) — беларускі літаратуразнавец[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 10 сакавіка 1933 года ў Градзялі Беластоцкага ваяводства Польскай Рэспублікі ў сялянскай сям’і. У 1945 годзе разам з бацькамі пераехаў у в. Бербашы Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласці.

У 1957 годзе скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры БДУ[1]. Працаваў выкладчыкам у Крываносаўскай сярэдняй школе Старадарожскага раёна Мінскай вобл. У 1965 годзе скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1966—1981 гадах — навуковы супрацоўнік гэтага інстытута[1]. У 1981—1993 гадах — галоўны рэдактар, у 1993—1996 гадах дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура»[1]. Кандыдат філалагічных навук. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1972). Жыў у Мінску.

Памёр 4 красавіка 2022 года[2].

Творчасць

Дэбютаваў у друку як крытык і літаратуразнавец з 1964 года. Друкаваў рэцэнзіі і артыкулы па пытаннях гісторыі беларускай савецкай літаратуры і сучаснага літаратуранага працэсу[1]. Выдаў манаграфіі «Жыццё. Літаратура. Героі» (1973), «Традыцыі і сучаснасць» (1981), зборнікі крытычных артыкулаў «Вывяраючы жыццём» (1976), «Жыць чалавекам» (1983), нарыс творчасці І. Пташнікава «Чалавек на зямлі» (1988), кнігу «Стыль пісьменніка» (1974)[1]. Адзін з аўтараў «Истории белорусской советской литературы» (1977).

Узнагароды

  • Літаратурная прэмія СП БССР імя І. Мележа (1984) за кнігу «Жыць чалавекам».

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Андреюк Серафим Антонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..
  2. Памёр беларускі літаратуразнавец Серафім Андраюк

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be