Станка Враз
Станка Враз (харв.: Stanko Vraz, славенск.: Stanco Vraz; 30 чэрвеня 1810, Цэравац — 24 мая 1851, Заграб) — славенскі і харвацкі паэт, перакладчык і крытык.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Грацкім універсітэце. Яскравы дзеяч ілірызму, прадстаўнік рамантызму і заснавальнік прагрэсіўнай харвацкай крытыкі. У 1842-50 выдаваў (сумесна з Л. Вукацінавічам і Д. Ракавацам) часопіс «Кола» («Kolo»). Враз прапагандаваў ідэі нацыянальнага адраджэння, неабходнасць нацыянальна-самабытнага развіцця літаратуры на агульнанароднай мове. Аўтар зборнікаў інтымнай і грамадзянскай лірыкі: «Джулабіі» (1840), «Галасы з Жаравінскай дубровы» (1841), «Гуслі і тамбура» (1845), перакладаў заходнееўрапейскіх і славянскіх паэтаў. Склаў зборнік «Ілірыйскія народныя песні…» (1839).
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121867420 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Stanko Vraz // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Vraz, Stanko // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 51. — S. 317.
- ↑ Враз Станко / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.