Стансы
Ста́нсы (італ.: stanza — пакой, памяшканне) — невялікі лірычны верш-медытацыя, напісаны чатырохрадкоўямі, кожнае з якіх мае сэнсавую і кампазіцыйна-сінтаксічную завершанасць, адасобленасць ад іншых. Стансы пісалі Байран («Стансы», «Стансы да Аўгусты»), А. Пушкін («Брожу ли я вдоль улиц шумных», «В надежде славы и добра») і некаторыя іншыя паэты XVIII—XIX стст. У беларускай паэзіі стансам можна лічыць верш М. Багдановіча «…Рушымся, брацця, хутчэй». Стансы сустракаюцца (праўда, вельмі рэдка) і ў некаторых сучасных беларускіх паэтаў (А. Звонака, С. Ліхадзіеўскага і інш.). У асобных еўрапейскіх літаратурах (англійскай, італьянскай і інш.) стансамі называюць звычайныя строфы.
Літаратура
- Вячаслаў Рагойша. Паэтычны слоўнік / Т. А. Гарбачэўская. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Вячаслаў Рагойша. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.