Стары Улас
Стары Улас, сапр.: Уладзіслаў Пятровіч Сівы-Сівіцкі (22 сакавіка 1865, Валожын — 30 верасня 1939) — беларускі паэт.
Біяграфія
Асірацеў у 9 гадоў, пайшоў працаваць памочнікам кухара да пана. Працаваў кухарам, аб’ездчыкам. Жыў у вёсцы Варняны (цяпер Астравецкі раён), у Вільні. У 1920 пераехаў у вёску Сужаны на Віленшчыне, дзе працаваў у маёнтку ляснічым. Пазней пераехаў у Шашэльгішкі Віленскага павета, дзе займаўся земляробствам.
Творчасць
Дэбютаваў вершамі ў 1907 годзе ў «Нашай ніве». Змяшчаў свае вершы і вершаваныя апавяданні ў беларускіх дакастрычніцкіх і заходнебеларускіх календарах. Выступаў і як публіцыст. Шэраг вершаў надрукаваны ў «Анталогіі беларускай паэзіі» (1961), зборніку «Беларуская дакастрычніцкая паэзія» (1969). Выйшла кніга вершаў і публіцыстыкі «Год беларуса» (1990).
Зноскі
Літаратура
Стары Улас у Вікіцытатніку | |
Стары Улас у Вікікрыніцах | |
Стары Улас на Вікісховішчы |
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
- Стары Улас // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.