Сэмюэл Сівал
Сэмюэл Сівал (англ.: Samuel Sewall; 1652—1730) — амерыканскі прававед, адміністратар і рэлігійны дзеяч, пісьменнік.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Англіі, аднак у раннім узросце быў прывезены ў амерыканскую калонію. Ён пасяліўся ў раёне Бостана, дзе скончыў Гарвардскі ўніверсітэт і зрабіў кар’еру прававеда, адміністратара і рэлігійнага дзеяча. Стаў сведкам пераўтварэнняў, якія адбываліся ў ходзе развіцця пурытанскага грамадства ад строга рэлігійнага да грамадства з больш шырокім кругаглядам меркантыльных янкі ў калоніях Новай Англіі, з іх стаўленнем да дабрабыту. Яго «Дзённік», які ахоплівае 1674—1729 гг., міжволі рэгіструе гэты пераход.
«Дзённік» Сэмюэла Сівала жывы і захапляючы. Яго аўтар прытрымліваецца ўзораў паэзіі ранняй Новай Англіі (Уільям Брэдфард, Эдвард Тэйлар).
Нататкі Сівала з’яўляюцца кароткімі занатоўкамі яго паўсядзённага жыцця, якія добра і набожна адлюстроўваюць ягоную цікаўнасць да жыцця. Ён робіць запісы аб невялікіх пакупках цукерак для жанчыны, да якой ён заляцаўся, і аб іх спрэчках наконт таго, ці павінен ён прытрымлівацца традыцый арыстакратычных і багатых людзем, напрыклад, насіць парык альбо карыстацца паслугамі рамізніка.
Яго «Дзённік» часта параўноўваецца з англійскім дзённікам Сэмюэла Пэпі, напісаным у той жа самы перыяд.
Зноскі
- 1 2 Samuel Sewall // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Samuel Sewall // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ https://archive.org/details/bub_gb__e0UAAAAYAAJ/page/n317/mode/1up
- 1 2 Kindred Britain
Літаратура
- Спанкэрэн К. Ван. Нарыс аб амерыканскай літаратуры / Перакл. В. і Л. Калабан. — Інфармацыйнае агенцтва Злучаных Штатаў, [б.г.]