wd wp Пошук:

Сюаньцзан

Сюаньцзан (Чань Хуэй) (602664) — кітайскі будыйскі манах, вучоны, філосаф, падарожнік і перакладчык часоў дынастыі Тан.

Сюаньцзан нарадзіўся ў 602 як Чэнь І (陈 袆) у сям’і вучоных. Ён вядомы сваім сямнаццацігадовым падарожжам у Індыю, дзе ён вучыўся і меў зносіны са знакамітымі будыйскімі майстрамі, у прыватнасці ў манастыры Наланда.

Сюаньцзан прывёз з Індыі 657 тэкстаў на санскрыце. Ён атрымаў падтрымку імператара, і арганізаваў вялікую школу перакладаў у горадзе Чан’ань, прыцягваючы да працы шматлікіх вучняў па ўсёй Усходняй Азіі. Ён пераклаў на кітайскую мову 1330 твораў. Найбольшую цікавасць для яго ўяўляла школа Ёгачара (кіт. 瑜伽 行 派) або Чытаматра (кіт. 唯识).

Зноскі

  1. China Biographical Database

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі VII стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі эпохі Тан
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be