Сяргей Іванавіч Законнікаў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Законнікаў. Сяргей Іванавіч Законнікаў (нар. 16 верасня 1946, в. Слабада, Бешанковіцкі раён) — беларускі паэт, публіцыст, журналіст, грамадскі дзеяч.
Біяграфія
Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1969 г. У 1969—1970 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Клетнаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна. Пасля — супрацоўнік ушацкай раённай газеты «Патрыёт» (1970—1971), сакратар Ушацкага райкама камсамолу (1972—1975). З сакавіка 1975 г. — карэспандэнт, загадчык аддзела газеты «Чырвоная змена», з кастрычніка 1975 г. — карэспандэнт газеты «Звязда». З 1978 г. — інструктар, з 1979 г. — загадчык сектара мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ, з 1986 г. па 2002 г. — галоўны рэдактар часопіса «Полымя». Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г.
З 1977 г. — член Саюза пісьменнікаў СССР. З 1990 г. — член Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Першы верш апублікаваў у 1963 г. (газета «Віцебскі рабочы»). У 1970 г. ў калектыўным зборніку «Рунь» была надрукавана падборка вершаў Законнікава.
Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы расійскіх, украінскіх, грузінскіх і літоўскіх паэтаў.
Вядзе пастаянную рубрыку «Пункт гледжання» ў газеце «Свободные новости плюс». Член Цэнтральнай рады партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада»[1].
Узнагароды і прэміі
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы (1992) — за кнігу паэзіі «Заклінанне».
Бібліяграфія
- «Бяседа»: вершы (1973)
- «Устань да сонца»: вершы і паэма (1976)
- «Пакуль жыве мая бяроза»: вершы і паэма (1981)
- «Вера, надзея, любоў»: кніга лірыкі (1983)
- «Встань раньше солнца»: стихи (1985) (руск.)
- «Прысак часу»: вершы і паэмы (1986)
- «Сутнасць»: кніга паэзіі (1987)
- «Вечная далеч»: вершы (1987)
- «Заклінанне»: кніга паэзіі (1991)
- «Святая воля»: выбраная лірыка (1993)
- «Беларускае сэрца»: публіцыстычны роздум, эсэ (1993)
- «Вячэра пад райскім дрэвам»: падарожныя нарысы, дзённікі (1996)
- «Czarny koc Apokalipsy»: poemat (1996, 2006 — перавыданне) (польск.)
- «Лістам дарога запала…»: выбранае (2000)
- «Пътят на душата»: стихотворения и поеми (2002) (балг.)
- «Гэта мы»: паэмы (2006)
- «Першы пацалунак»: сто вершаў пра каханне (2007)
- «Дол»: вершы і паэмы (2008)
- «Насустрач»: публіцыстыка, эсэ (2008)
Зноскі
Літаратура
- Законнікаў Сяргей Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 319. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
- Законнікаў Сяргей Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Творы С. Законнікава на Kamunikat.org
- Родныя вобразы Архівавана 7 сакавіка 2011.
- Нацыянальны паэтычны партал
- Вершы пра каханне