wd wp Пошук:

Сяргей Вераціла

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вераціла. Сяргей Вераціла (нар. 29 красавіка 1961, Ваўкавыск) — беларускі паэт, перакладчык.

Біяграфія

Жыў і працаваў у Эквадоры. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыве ў вёсцы Краснае Сяло Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.

У 2012 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла кніга апавяданняў «Разбітае сэрца Вітаўта».

Між іншага, перакладаў на беларускую мову некаторыя творы Хорхе Луіса Борхеса[1], Хасэ Артэга-і-Гасета[2][3].

Зноскі

  1. «Сведэнборгавыя анёлы»; Сведэнборгавыя чэрці; Кінжал; Сведка; Леапольду Лугонесу; Эпізод ворага: (Эсэ) // Крыніца № 6, 1991. — С. 30-32.
  2. Калі няма радасці; Ярасць; Санча Панса і Фіхтэ; Бачу Бога!: (Эсэ) // Крыніца № 9, 1990. — С. 30-32.
  3. Ад Мадрыда да Астурыі, або Два краявіды: Геаметрыя Месэты, Вясковасць: (Эсэ) // Крыніца № 3(63), 2001. — С. 156—159.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі з іспанскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be