wd wp Пошук:

Сірано дэ Бержэрак

Эркюль Савіньен Сірано дэ Бержэрак (фр.: Hercule Savinien Cyrano de Bergerac, 6 сакавіка 1619, Парыж — 28 ліпеня 1655, Сануа) — французскі драматург, філосаф, паэт і пісьменнік, папярэднік навуковай фантастыкі, гвардзеец.

Біяграфія

Сірано нарадзіўся 6 сакавіка 1619 ў Парыжы. Вучыўся ў Калеж дэ Бавэ пры Парыжскім універсітэце (1631—37), потым разам з Мальерам наведваў навучальныя заняткі філосафа Гасендзі. Дадаў да сваёй першапачатковага прозвішча «дэ Бержэрак» (назва радавога маёнтка Сірано) у 1639 г. паступіў на ваенную службу, у складзе каралеўскай гвардыі пры аблозе Музона ў 1639 годзе, быў паранены ў баях. Сірано удзельнічаў у аблозе Араса (1640), пад якім быў паранены, і хоць вылечыўся, але праз 15 гадоў памёр менавіта ад наступстваў гэтай раны. Ў 1645 г. з-за праблем са здароўем пакінуў ваенную службу. У 1646 г. адбылася тэатральная прэм’ера яго п’есы «Асмеяны педант». Памёр 28 ліпеня 1655 г. у Сануа.

Творчасць

Аўтар камедыі «Асмеяны педант», трагедыі «Смерць Агрыпіны» (надрук. у 1654), санетаў, рандо, памфлетаў, у т.л. вершаванага памфлета «Мазарынада» («Міністр дзяржавы пагарэлай…»), які выкрываў палітыку кардынала Мазарыні і працягваў бурлескную традыцыю П. Скарона. Славу Сірано дэ Бержэраку прынеслі філасофскія і навукова-фантастычныя раманы і адначасова памфлеты «Іншы свет, або Дзяржавы і імперыі Месяца» (надрук. 1657, поўнасцю 1910) і «Дзяржавы і імперыі Сонца» (незавершаны, надрук. 1662), напісаныя ў манеры, блізкай да іспанскага кансептызму, традыцыі шахрайскага рамана, у якіх даў вострую сатырычную карціну жыцця чалавецтва, стварыў інтэлектуальную ўтопію неабмежаванасці мыслення, свабоды сумлення, свету без войнаў і рэлігійнага фанатызму.

Вобраз у мастацтве

Да рамантычнага вобраза Сірано дэ Бержэрака — узнёслага і адначасова скептычнага паэта, высакароднага ў каханні, чалавека, які адмыслова валодае зброяй шпагі і вострага жарту, звярнуўся ў аднайменнай камедыі Эдмон Растан (1898).

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Savinien Cyrano de Bergerac // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Сирано де Бержерак Савиньен // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XVII стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі Катэгорыя·Паэты Францыі Катэгорыя·Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be