wd wp Пошук:

Тэофілу Брага

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Брага.

Жуакі́н Тэо́філу Ферна́ндыш Бра́га (парт.: Joaquim Teófilo Fernandes Braga; 24 лютага 1843, Понта-Дэлгада, Азорскія астравы — 28 студзеня 1924, Лісабон) — партугальскі пісьменнік (паэт , драматург ), навуковец і палітык.

Біяграфія

Выдаў свой першы зборнік вершаў Зялёнае лісце (парт.: Folhas Verdes) у 1864 годзе. Атрымаўшы юрыдычная адукацыя ў Каімбрскім універсітэце, пераехаў у 1872 годзе ў Лісабон, дзе заняўся літаратурнай дзейнасцю, выдаючы як зборнікі вершаў, так і этнаграфічную (даследаванні народных песень) і філасофскую літаратуру.

У 1878 Брага быў абраны ў партугальскі парламент, дзе далучыўся да рэспубліканцаў-федэралістаў. Уступіўшы ў Партугальскую Рэспубліканскую партыю, 1 студзеня 1910 года ўвайшоў у склад яе Палітычнай дырэкторыі. Пасля перавароту 5 кастрычніка, які зрынуў манархію, стаў 6 кастрычніка 1910 старшынёй Часовага ўрада Партугальскай Рэспублікі і выконваючым абавязкі кіраўніка дзяржавы. 24 жніўня 1911 ён склаў абавязкі прэзідэнта, а 3 верасня прэм’ер-міністра. Аднак пасля адстаўкі Мануэла ды Арыягі ён у 1915 годзе быў абраны часавым прэзідэнтам, каб завяршыць яго тэрмін. Пахаваны ў Кляштары еранімітаў у Лісабоне.

Зноскі

  1. 1 2 Teófilo Braga // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Teofilo Braga // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Паэты XIX стагоддзя Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя Катэгорыя·Паэты Партугаліі Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be