Уладзімір Рыгоравіч Шчасны
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шчасны. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Драздоў.
Уладзімір Рыгоравіч Шчасны (25 лістапада 1948, Смаргонь — 15 лістапада 2020; Псеўданімы: Драздоў [ад дзявочага прозвішча маці], Уладзімір Драздоў, Уладзімір Скольскі) — беларускі дыпламат, пісьменнік, перакладчык і публіцыст.
Біяграфія
Скончыў Смаргонскую СШ № 2, Мінскі педінстытут замежных моў (1972). У 1972 годзе стажыраваўся ў Пакістане. У 1976—1977 гадах працаваў выкладчыкам Мінскім педінстытуце замежных моў. Скончыў курсы ААН пры Маскоўскім інстытуце замежных моў імя М. Тарэза (1978). У 1978—1982 гадах супрацоўнік службы рускіх пісьмовых перакладаў Сакратарыята ААН у Нью-Ёрку. Затым працаваў на розных пасадах у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Жыў у Мінску.
Дыпламатычная служба
У 1992—1993 гадах член Калегіі МЗС Беларусі[2][3]. З 1993 года павераны у справах Рэспублікі Беларусь у Літве. У 1995—2000 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі і, па сумяшчальніцтве, у Ірландыі[4][5]. У 2001—2013 гадах — старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. Мае ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла.
У 2003 годзе быў ініцыятарам правядзення ў Залессі міжнароднай канферэнцыі «Гістарычныя сядзібы. Стан і перспектывы», а таксама падрыхтоўкі пры садзейнічанні ЮНЕСКА дакументаў на рэстаўрацыю былога маёнтка М. К. Агінскага і атрыманне копіі архіва кампазітара з Дзяржаўнага архіва старажытных актаў у Маскве.
Творчасць
У галіне мастацкага перакладу працуе з 1977 года. Перакладаў з англійскай і урду на беларускую. Аўтар артыкулаў аб культуры, гісторыі выяўленчага мастацтва.
У перакладзе У. Шчаснага выйшла кніга прозы К. Макалерс «Балада пра сумнае кафэ» (1988). Складальнік і перакладчык зборніка «Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне» (1993). Пераклаў паасобныя творы Э. По, Э. С. Гарднера і інш.
Аўтар драматычных твораў, якія пастаўлены Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Я.Коласа.
Аўтар кніг «Художники Парижской школы из Беларуси: эссе, биографии, путеводитель» (2012), «Париж», «Альбатросы», каталогу выстаўкі «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі» (21.9.2012―14.1.2013 у Мінску).
Узнагароды
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (17.11.1998)[6]
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (3.4.2006)[7].
- Медаль Францыска Скарыны (6.2.2009).
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France Record #16540438g // BnF catalogue général — Paris: BnF. Праверана 26 сакавіка 2017.
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 5 марта 1992 г. № 124 «О коллегии Министерства иностранных дел» Архівавана 7 чэрвеня 2012. (руск.)
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 7 сентября 1993 г. № 602 «Об утверждении С. С. Огурцова членом коллегии Министерства иностранных дел и освобождении от этих обязанностей В. Г. Счастного» Архівавана 2 чэрвеня 2012. (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 16 февраля 1995 г. № 67 «Аб назначэнні У. Р. Шчаснага Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі і Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ірландыі па сумяшчальніцтву і прысваенні яму дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла» Архівавана 28 мая 2012.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 10 марта 2000 г. № 122 «Аб вызваленні У. Р. Шчаснага ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Ірландыі па сумяшчальніцтву»(недаступная спасылка)
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 17 ноября 1998 г. № 1767 «О награждении В. Г. Счастного Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 3 апреля 2006 г. № 447 «Аб узнагароджанні работнікаў, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў 2001—2005 гадах, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» Архівавана 2 студзеня 2014.
Літаратура
- Кто есть кто в Республике Беларусь. — Мн., 1999.
- Пастернак Т. Из Беларуси в парижский «Улей» // Народнае слова. — 2010. — 10 июня.
- Шчасны Уладзімір Рыгоравіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995. — Т. 6.