wd wp Пошук:

Уладзімір Фёдаравіч Адоеўскі

Князь Уладзімір Фёдаравіч Адоеўскі (30 ліпеня (11 жніўня) 1804 або 1 (13) жніўня 1804, Масква — 27 лютага (11 сакавіка) 1869, там жа) — рускі пісьменнік і мысліцель эпохі рамантызму, адзін з заснавальнікаў рускага музыказнаўства. У 1823—1825 гадах старшыня юнацкага таварыства любамудраў. Выдавец шэрагу часопісаў і альманахаў. З 1846 году — дырэктар Румянцаўскага музея. У сярэдзіне 1840-х гадоў перайшоў ад літаратурнай да грамадскай дзейнасці, атрымаў вядомасць як філантроп. Камергер (1836), гофмайстар і тайны саветнік (1858), сенатар (1861). Як пісьменнік і мысліцель князь Адоеўскі доўгі час знаходзіўся пад уплывам Гофмана і Ф. В. Шэлінга. Захапляўся акультнымі вучэннямі, за што атрымаў мянушку «рускага Фаўста». Вядомы як майстар фантастычнай рамантычнай аповесці, адным з першых у Расіі эксперыментаваў з жанрам утопіі («4338-ы год: Пецярбургскія лісты»), працягваў традыцыі асветніцкай сатыры.

Пры публікацыі твораў выкарыстаў больш за 20 псеўданімаў і криыптонімаў, баючыся «выпусціць» імя княскага роду.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Кони А. Ф., Н. С. Одоевский, Владимир Феодорович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXIа. — С. 748–752.
  2. 1 2 3 4 Чертков Л. Н. Одоевский В. Ф, // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 5.
  3. 1 2 3 Одоевский, Владимир Федорович // Русский биографический словарь / под ред. А. А. Половцов — СПб.: 1905. — Т. 12. — С. 124–152.

Літаратура

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі XIX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі рамантызму Катэгорыя·Пісьменнікі-фантасты
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be