wd wp Пошук:

Улдыс Бэрзыньш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Бэрзыньш. Улдыс Бэрзыньш (нар. 1944) — латышскі паэт, перакладчык, лінгвіст.

Біяграфія

Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1971). Вывучаў мовы і майстэрства перакладу, а таксама пытанні інтэрпрэтацыі кананічных рэлігійных тэкстаў.

Творчасць

Аўтар 11 кніг вершаў. Перакладае на латышскую мову паэзію ХХ ст. з турэцкай, азербайджанскай, польскай, рускай і іншых моў. Пераклаў кнігі Старога Запавету (Кніга Іова, Кніга Эклезіяста, Псалтыр), Каран, часткі старажытнаісландскай «Старэйшай Эды», «Гулістан» Саадзі, агузскі эпас «Кніга майго дзеда Каркуда».

Прызнанне

  • Ганаровы акадэмік Латвійскай АН
  • Кавалер ордэна Трох зорак
  • Прыз Спідолы
  • Прыз Аляксандра Чакса
  • Прыз Балтыйскай Асамблеі

і іншае.

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #135513006 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 мая 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #135513006 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 снежня 2014.
  3. https://www.tvnet.lv/7209101/muziba-devies-dzejnieks-uldis-berzins

Літаратура

  • Берзиньш У. Падежи и песни: стихи // «Дружба Народов» 2012, № 4.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя Катэгорыя·Паэты XXI стагоддзя Катэгорыя·Паэты Латвіі Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта Катэгорыя·Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя·Перакладчыкі XXI стагоддзя Катэгорыя·Перакладчыкі Бібліі Катэгорыя·Перакладчыкі Карана Катэгорыя·Перакладчыкі Латвіі Катэгорыя·Перакладчыкі з азербайджанскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be