Фабіян Саковіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Саковіч. Фабіян Саковіч (польск.: Sakowicz; 6 лістапада 1742 — 1787(?)) — польскамоўны паэт , перакладчык, педагог і каталіцкі сьвятар.
Біяграфія
Нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Вучыўся ў Віцебскім і Нясвіжскім езуіцкіх калегіумах, працаваў выкладчыкам у Нясвіжы. З 1766 года жыў у Варшаве, у 1772—1777 гг. супрацоўнічаў з часопісам «Прыемныя і карысныя забавы» (польск.: «Zabawy przyjemne i pożyteczne»), дзе публікаваў большасць сваіх вершаў.
З 1777 года жыў у маёнтку Адама Нарушэвіча Павець каля Пінска і дапамагаў яму перапісваць тэксты для «Гісторыі…». У 1778 годзе пераехаў у мястэчка Чарнаўчыцы Берасцейскага павета.
Пераклаў на польскую мову «Песні» Гарацыя.
Зноскі
Літаратура
- Календарыюм // «Czasopis», № 11/2002;
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 4. Накцюрн — Скальскі / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. — 742 с. — 9 500 экз.
- Саковіч Фабіян // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 88. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.