Адам Нарушэвіч
.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Адам Тадэвуш Станіслаў Нарушэвіч (20 кастрычніка 1733, Лагішын, Пінскі павет — 8 ліпеня 1796, Янаў-Падляшскі) — вялікалітоўскі філолаг, гісторык, перакладчык, паэт і празаік . З роду Нарушэвічаў. Ахрышчаны ў Лагішыне як Адам Тадэвуш, з 1781 карыстаўся імем Станіслаў.
Біяграфія
У 1748 скончыў Пінскі езуіцкі калегіум, дзе ў 1748 уступіў у ордэн езуітаў, у 1754 — Віленскую езуіцкую акадэмію. Вучыўся ў Ліёне (Францыя), у Італіі і Германіі. Выкладаў лацінскую мову ў Віленскай акадэміі, заняў там кафедру паэтыкі, дзе выкладаў стылістыку і гісторыю літаратуры. Вялікі пісар літоўскі (1781—1788). Біскуп смаленскі (з 1788), луцкі (з 1790). Валодаў маёнткам Павець каля Пінска. Пахаваны ў Янаве-Падляшскім.
Творчасць
А. Нарушэвіч адным з першых зрабіў пераклад Карнелія Тацыта на славянскую мову (польскую), яго пераклад да цяперашняга часу лічыцца лепшым у еўрапейскай літаратуры, а пераклады Гарацыя — самымі поўнымі і дасканалымі. Аўтар 7-томнай «Гісторыі Польшчы» (Варшава, 1780—1824), гісторыі Крыма — «Таўрыя» (Варшава, 1781). Гэтыя фундаментальныя працы з’яўляюцца наватарскімі на ўсходнееўрапейскай прасторы — вылучаюцца грунтоўнасцю высноў, дасканалым аналізам крыніц. Заснавальнік у польскай гістарыяграфічнай школы (г. зв. «школы Нарушэвіча»), якая проціпаўстаўлялася школе І. Лялевеля.
Аўтар шматлікіх одаў, ідылій, сатырычных твораў.
Гл. таксама
Зноскі
- 1 2 (unspecified title) Праверана 10 сакавіка 2022.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Adam Naruszewicz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Adam Naruszewicz // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
- Календарыюм // «Czasopis» № 10/2003.