Фазіль Абдулавіч Іскандэр
Фазі́ль Абду́лавіч Іскандэ́р (руск.: Фази́ль Абду́лович Исканде́р; нар. 6 сакавіка 1929, Сухумі, Абхазія — 31 ліпеня 2016, Перадзелкіна, Масква, Расія) — рускі пісьменнік.
Біяграфія
Бацька Фазіля быў дэпартаваны ў 1938 годзе з СССР разам з іншымі асобамі іранскага паходжання. Фазіля выхоўвалі сваякі па матчынай лініі. Скончыў Сухумскую школу з залатым медалем, паступіў у Маскоўскі бібліятэчны інстытут, у 1951 годзе перавёўся ў Літаратурны інстытут імя Горкага, які скончыў у 1954 годзе. Працаваў у газетах «Бранскі камсамолец», «Курская праўда». У 1956 годзе вяртаецца ў Сухумі, працуе ў Абхазскім літаратурным выдавецтве. З 1956 года рэгулярна публікуе вершы ў журнале «Літаратурная Абхазія». У 1957 годзе прыняты ў СП СССР.
Іскандэр — вядомы абхазскі інтэлектуал, дыстанцыяваў сябе ад Абхазскіх сепаратысцкіх рухаў у канцы 1980-х і крытыкаваў як грузінскіх, так і абхазскіх камуністаў за іх этнічныя забабоны. Папярэджваў, што Абхазія можа стаць новым Нагорным Карабахам. Аднак, Іскандэр не быў успрыняты сур’ёзна ніводным з канфліктуючых бакоў і крытыкаваўся суайчыннікамі.
Цяпер жыве ў Маскве.
Творчасць
Пісаў у асноўным на рускай мове. З 1956 года рэгулярна публікаваў вершы ў журнале «Літаратурная Абхазія». У колішнім СССР вядомы за яскравае апісанне каўказскага жыцця.
Фазіль Іскандэр аўтар сусветна вядомай навелы «Сандро з Чагема», якая распавядае пра жыццё выдуманай абхазскай вёскі ад пачатку XX ст. і да 1970-х. Гэты хаатычны, пацешны і іранічны твор дазволіў некаторым крытыкам называць Іскандэра «Абхазскім Габрыэлем Маркесам», хаця фактычна, стандартныя прыкметы магічнага рэалізму не відавочныя ў тэксце.
Узнагароды
Лаўрэат Пушкінскай прэміяй (1993), прэміі «Трыумф» (1999).
Бібліяграфія
- 1973—1988 — раман Сандро з Чагема (Сандро из Чегема)
- 1966 — зборнік апавяданняў Трынаццаты подзвіг Геракла (Тринадцатый подвиг Геракла)
Сатырычныя аповесці
- 1966 — Сузор’е Казлатура (Созвездие Козлотура)
- 1987 — Тру́сы і ўдавы (Кролики и удавы)
- 1993 — Чалавек і яго наваколлі (Человек и его окрестности)
Зборнікі вершаў
Зноскі
- ↑ Искандер Фазиль Абдулович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- 1 2 Fasil Abdulowitsch Iskander // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 L’écrivain Fazil Iskander est mort — Paris: Societe Editrice Du Monde, 2016. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694
Спасылкі
- Тэксты твораў Фазіля Іскандэра (руск.)