Францішак Дыянізы Князьнін
Францішак Дыянізы Князьнін (польск.: Franciszek Dionizy Kniaźnin; 4 кастрычніка 1750, г. Віцебск — 25 жніўня 1807) — беларускі і польскі паэт, драматург, перакладчык; у ранні перыяд яго творчасць блізкая да ракако, у позні — да сентыменталізму.
Біяграфічныя звесткі
Скончыў Віцебскі езуіцкі калегіум (1764) і сам стаў езуітам. У 1764—70 вучыўся ў Полацку, Нясвіжы, Слуцку. 3 1770 у Варшаве, выкладаў. 3 1775 сакратар князя А. К. Чартарыйскага, з 1783 прыдворны паэт Чартарыйскіх у Пулавах (Люблінскае ваяводства). Калі здароўе Ф. Князьніна пагоршылася, ён перабраўся ў Коньскаволю, дзе яго даглядаў паэт і святар Францішак Заблоцкі. Памёр і пахаваны там жа.
Творчасць
У зборніку «Carmina» (1781) змешчаны пераклады Гарацыя, «Трэнаў» Я. Каханоўскага, оды і элегіі на лацінскай мове. Аўтар зборніка «Байкі» (1776) на ўзор Ж. Лафантэна, «Эротыкі» (т. 1—2, 1779) у духу анакрэантычнай паэзіі, «Вершы» (1783) з элементамі стылю ракако. У зборніку «Паэзія» (т. 1—3, 1787—89) змешчана любоўна-ідылічная, палітычная (у т.л. вершы «Да Тадэвуша Касцюшкі»), рэлігійная лірыка. Сярод драматычных твораў — пастаралі з рысамі беларускага фальклору, гераічна-патрыятычныя п’есы («Гектар»).
Опера «Цыганы» на лібрэта Ф. Князьніна ставілася ў Слонімскім тэатры Агінскага (1786). У некаторых вершах услаўляў край маленства — Віцебшчыну.
На беларускую мову асобныя творы Ф. Князьніна пераклалі Алесь Жлутка, Лявон Баршчэўскі, Н. Мерашчак, Л. Семянюк.
Бібліяграфія
- Wiersze wybrane. Warszawa, 1981.
Беларускія пераклады
- У кн. Віцебскі сшытак. 1995. № 1.
- У кн. Яна і я. Мн., 2005.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Franciszek Dionizy Kniaznin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Franciszek Dionizy Kniaźnin // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Franciszek Dionizy Kniaźnin // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
Літаратура
- Малюковіч С. Князьнін // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.
- Kosikiewiczowa T. Kniaźnin jako poeta liryczny. Wrocław, 1971.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Францішак Дыянізы Князьнін
- Уступ да Сельмскіх песняў
- Kniaźnin Franciszek Dionizy(недаступная спасылка)(польск.) у Internetowa encyklopedia PWN
- Kniaźnin Franciszek Dionizy Архівавана 17 лютага 2009.(польск.) у Encyklopedia WIEM