wd wp Пошук:

Ян Каханоўскі з Чарналесся

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каханоўскі.

Ян Каханоўскі (польск.: Jan Kochanowski; 6 чэрвеня 1530 — 22 жніўня 1584, Люблін) — польскі паэт, перакладчык і драматург эпохі Адраджэння.

Жыццё

Паходзіць са шляхецкай сям’і, у якой было 12 дзяцей. З 1544 года вучыўся ў Кракаўскай акадэміі. З 1551 па 1552 у Кёнігсбергскім універсітэце. З сярэдзіны 1552 года ў Падуанскім універсітэце.

Памёр праз хваробу сэрца ў Любліне ў 1584 годзе. Быў пахаваны ў месцы бліз Чарналесся.

«Корвін», герб Яна Каханоўскага

Творчасць

Пісаў на польскай і лацінскай мовах.

Творчасць Яна Каханоўскага высока ацэньвалі Мацей Сарбеўскі (XVII ст.) і Мануіл Базілевіч (XVIII ст.). Яго вершаваны Псалтыр стаў непасрэдным штуршком для «Псалтыри рифмотворной» Сімяона Полацкага (1678). Паэзія Яна Каханоўскага яшчэ пры жыцці пісьменніка была вядомай у Вялікім княстве Літоўскім. Найбольш вядомы твор — гімн «Чаго хочаш ад нас, Пане…», надрукаваны ў Нясвіжскай друкарні. Жыццёвыя рэаліі ўзноўлены пісьменнікам у творы «Узяцце Полацка», а таксама ў вершах, прысвечаных вялікалітоўскім магнатам Мікалаю Радзівілу «Чорнаму», яго жонцы Эльжбеце, Крыштафу Радзівілу «Пяруну».

Творы

  • «Шахматы»: паэма («Szachy», 1562—1566)
  • «Згода»: паэма («Zgoda», 1564)
  • «Сатыр, або дзікі муж»: паэма («Satyr albo dziki mąż», 1564)
  • «Святаянская песня пра Купалле» («Pieśń świętojańska o Sobótce», 1575)
  • «Адказ грэчаскім паслам»: драма («Odprawa posłów greckich», 1578)
  • «Псалтыр»: паэтычны пераклад «Псалмоў Давіда» («Psałterz Dawidów», выд. 1579), перакладаўся С. Полацкім
  • «Трэны»: цыкл элегій («Treny», 1580)
  • «Фрашкі»: зборнік паэзіі («Fraszki», 1584)
  • «Песні»: зборнік паэзіі («Pieśni», выд. 1586)

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Jan Kochanowski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Кохановский Ян // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Адраджэння Катэгорыя·Паэты Польшчы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be