Анатоль Аляксандравіч Брусевіч
Анатоль Аляксандравіч Брусевіч (нар. 28 верасня 1977, Гродна) — беларускі паэт, перакладчык, даследчык гісторыі польскай літаратуры, польска-беларускіх літаратурных сувязяў.
Скончыў філалагічны факультэт ГрДУ (1999), у 2000 — магістратуру, у 2003 — аспірантуру пры кафедры польскай філалогіі ГрДУ. У 2004 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Фактары беларускай культуры ў творчасці Адама Міцкевіча віленска-ковенскага перыяду (1815—1823 гг.)». З 2003 працуе ў ГрДУ, з 2007 г. — на пасадзе дацэнта кафедры польскай філалогіі.
На беларускую мову пераклаў драму Георгія Каніскага «Уваскрасенне мёртвых» (Тэрмапілы № 13, Беласток, 2009), «Трэны» Яна Каханоўскага (Тэрмапілы № 14, Беласток, 2010), «Ідыліі (Plein-air)» Антонія Лянгэ (Тэрмапілы № 17, Беласток, 2013), раман Катажыны Бонды «Акулярнік», паасобныя вершы Адама Міцкевіча, Тадэвуша Міціньскага, Лейба Найдуса, Рымантаса Ванагаса, Іраклія Какабадзэ.
Друкуецца з 1989 г. у беларускіх і замежных выданнях. Аўтар кніг паэзіі «Дуэль» (Гродна, 1992), «Падаю ў неба» (Гродна, 2006), «Апошні дзень» (Мінск, 2013), «Крылы» (Гродна, 2021), манаграфіі «Фактары беларускай культуры ў творчасці Адама Міцкевіча» (Гродна, 2008). Вершы перакладаліся на польскую, рускую, літоўскую, англійскую, грузінскую мовы.
Прызнанне
- Лаўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» (2017)[1].
Зноскі
Літаратура
- Пяткевіч А. М. Літаратурная Гарадзеншчына. — Мінск, 1995.
- Петрушкевіч А. М. Літаратурная Гарадзеншчына ў постацях і лёсах. Гродна, 2010
- Петрушкевіч А. М. Дуэль дзвюх эстэтык: паэзія Анатоля Брусевіча // Творчество Адама Мицкевича и современная мировая культура: сборник научных работ / ГрДУ. — Гродно: Ламарк, 2010. — С. 288—294.
- Петрушкевіч А. М. Апошні паэт Гародні // Верасень. — 2012. — № 1. — С. 184—191.
- McMillin Arnold B. Writing in a cold climate : Belarusian literature from the 1970s to the present day. London : Maney, 2010
Спасылкі
- Анатоль Брусевіч
- Анатоль Брусевіч на хвалях «Радыё Марыя»
- Творы на старонцы беларускай інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат»