Фрыдрых Гёльдэрлін
Іаган Крысціян Фрыдрых Гёльдэрлін (ням.: Johann Christian Friedrich Hölderlin; 20 сакавіка 1770, Лаўфен-на-Некары, Бадэн-Вюртэмберг — 7 чэрвеня 1843, Цюбінген) — выбітны нямецкі паэт-рамантык і мысляр.
Творчасць і асоба Гёльдэрліна ўплылі не толькі на пісьменнікаў (Ш. Цвэйг, Г. Гейм), але і на філосафаў і тэолагаў (В. Дзільтэй, Ф. Ніцшэ, К. Ясперс, М. Хайдэгер, М. Бланшо).
Акрамя лірычных вершаў Гёльдэрлін напісаў раман «Гіперыён, або Пустэльнік у Грэцыі» (ням.: Hyperion oder Der Hermit in Griechenland, тт. 1 — 2, 1797—1799). Няскончанай засталася трагедыя «Смерць Эмпедокла» (ням.: Der Tod des Empedokles, 1797—1800). Сярод апошніх твораў былі пераклады «Антыгоны», «Эдыпа-цара» і некалькіх гімнаў Піндара. З маладосці паэт цярпеў ад псіхічнага захворвання.
Беларускія пераклады
Выбраныя паэтычныя творы ў перакладзе Л. Баршчэўскага выйшлі ў 10-й кнізе з серыі «Паэты Планеты» (Мн., Зміцер Колас, 2016). Раней паэзію Гёльдэрліна перакладаў Алег Лойка ў зборніку «Маланкай жагнаныя» (2004).
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118551981 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118551981 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118551981 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 мая 2020.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.
- «Sämmtliche Werke» Гёльдэрліна выд. у 1846 г.;
- «Dichtungen» у 1884 г. (Цюбінген), з біягр. нарысам Köstlin’a.
- Jung «Hölderlin und seine Werke» (1848);
- Litzmann «H’s. Leben» (Берлін, 1890)
- Wilbrandt в «Führende Geister» (Bd. II, 1890).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фрыдрых Гёльдэрлін
- Афіцыйны сайт Гёльдэрлінаўскага Таварыствы ў Цюбінгене (мовы: ням., фр., італ.)
- Hölderlin, Friedrich «Hyperion oder der Eremit in Griechenland» / Фрыдрых Гёльдэрлін «Гіперыён або Пустэльнік у Грэцыі»
- Hölderlin, Friedrich «Gedichte» / Фрыдрых Гёльдэрлін «Вершы»
- Hölderlin, Friedrich «Urteil und Sein» / Фрыдрых Гёльдэрлін «Меркаванне і быццё»