Фрэдэрык Пухула-і-Валес
Фрэдэрык Пухула-і-Валес (катал.: Frederic Pujulà i Vallès; 12 лістапада 1877, Паламас(руск.) бел. — 14 лютага 1962, Баржэмон(руск.) бел.) — іспанскі і французскі каталонскі журналіст, празаік і драматург ; перакладчык з каталанскай мовы і на каталанскую, а таксама вядучы іспанскі эсперантыст.
Біяграфія
Пухула у маладосці шмат падарожнічаў па Еўропе і доўгі час жыў у Парыжы. З 1900 па 1906 гады публікаваўся ў часопісе «Joventut». Лічыцца аўтарам першага навукова-фантастычнага апавядання на каталанскай мове «Штучныя людзі» (катал.: Homes Artificials), упершыню апублікаванага ў 1912 годзе ў Бібліятэцы Joventut у Барселоне. Пухула быў удзельнікам IV і V сусветных кангрэсаў эсперантыстаў.
У 1914 годзе Пухула пражываў у Парыжы і арганізоўваў X сусветны кангрэс эсперантыстаў, які быў адменены ў сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны. Пухула быў прызваны ў армію і прызначаны сувязістам Арміі Францыі, паколькі валодаў азбукай Морзэ. У гады вайны ён быў таксама карэспандэнтам газеты «El Diluvio» і пісаў артыкулы на іспанскай мове аб ваенным жыцці. Пасля вяртання ў Барселону прызначаны галоўным рэдактарам выдання, якому сімпатызавалі рэспубліканцы.
У 1939 годзе Пухулу арыштавалі і кінулі ў турму прыхільнікі Франсіска Франка, якія абвінавацілі яго ў антыдзяржаўнай дзейнасці і антыдзяржаўнай прапагандзе газеты «El Diluvio». Яго прысудзілі да смяротнага пакарання, якое потым замянілі на 20 гадоў і 1 дзень турмы, але праз два гады і два месяцы па стану здароўя Пухула быў вызвалены. Ён з’ехаў у Францыю, дзе і пражыў астатак жыцця.
Працы
На каталанскай мове
Тэатр
- El geni (1904)
- El boig (1907, другая частка El geni)
- Dintre la gàbia (1906, з Эмілі Цінторэ)
- La veu del poble i El poble de la veu (1910, з Люісам Віа)
Апавяданні
- Titelles febles (1902)
- Creuant la plana morta (1903)
- El metge nou (1903)
- Homes artificials (1912, першае навукова-фантастычнае апавяданне на каталанскай мове; перавыдадзена ў 1986 Edicions Pleniluni, ISBN 84-85752-22-8)
- Estudi Francesc Pi i Margall (1902, артыкулы часопіса Joventut)
Пераклады на катаолнский
- Més enllà de las forsas («Звыш сіл», Бьёрнсцэрнэ Б’ёрнсан, 1904)
- Kaatje («Кацье», Пол Спаак, 1914)
- Апавяданні Жоржа Сіменона
На эсперанта
Апавяданні
- Naivulo
- Karabandolo la plugisto
- Fiŝkaptisto kaj rigardanto
- La grafo erarinta (1908)
Маналогі
- La Rompantoj (1907)
- Senhejmulo
- La Pipamanto
Драмы
- Aŭtunaj ventoj (1909)
- Novelo (1908)
Спасылкі
- Профіль на сайце Асацыяцыі пісьменнікаў на каталонскай мове (ісп.) (катал.) (англ.)
- Critics of Homes Artificials (англ.)
- Crítica de Homes Artificials (ісп.)
- Біяграфія ў часопісе Kataluna esperantisto, n° 327 Архівавана 5 студзеня 2004. (катал.)
- 1 2 Frederic Pujulà i Vallès // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France Frederic Pujulá i Vallès // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.