wd wp Пошук:

Футабатэй Сімэй

Футабатэй Сімэй 4 красавіка 1864, Токіа — 10 мая 1909) — японскі пісьменнік, перакладчык і літаратурны крытык. Працаваў у стылі рэалізму. Яго твор Укігума (Плывучыя аблокі, 1887) стаў першым сучасным раманам Японіі, які не быў скончаны, але моцна паўплываў на сучаснікаў. Футабатэй пераклаў Івана Тургенева і іншых рускіх рэалістаў на японскую мову.

У 1902 годзе ён вывучаў эсперанта ў Расіі. Вярнуўшыся ў Японію ў 1906 годзе ён апублікаваў першы японскі падручнік па эсперанта.

Футабатэй памёр ад сухотаў у Бенгальскім заліве падчас вяртання з Расіі ў якасці спецыяльнага карэспандэнта ў газеце Асахі Сімбун. Ён быў крэміраваны і пахаваны ў Сінгапуры.

Зноскі

  1. Futabatei Shimei // https://pantheon.world/profile/person/Futabatei_Shimei Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Shimei Futabatei // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.

Літаратура

  • Bruno Lewin: Futabatei Shimei in seinen Beziehungen zur russischen Literatur. Hamburg, Gesellschaft für Natur- und Völkerkunde Ostasiens 1955.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be