wd wp Пошук:

Фяліксас Вайшнорас

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вайшнорас. Фяліксас Вайшно́рас (літ.: Feliksas Vaišnoras; 18 мая 1897, в. Пільвішкей Ковенскай губерні, цяпер Вілкавішскі раён, Літва — 21 жніўня 1972, Вільнюс) — літоўскі паэт , перакладчык, журналіст. Заслужаны дзеяч культуры Літвы (1965).

Біяграфія

У 19161918 знаходзіўся ў працоўным лагеры, арганізаваным нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. У 1919 стаў членам ВКП(б). Арганізоўваў прафсаюзны рух у родных мясцінах. У 19211923 зняволены ў каўнаскай турме, дзе пачаў пісаць вершы. У 1923 у выніку абмену палітвязнямі апынуўся ў Маскве. У 1925 скончыў Камуністычны універсітэт нацыянальных меншасцей Захаду. Працаваў у розных выдавецтвах Масквы і Смаленска. З 1930 у Мінску, працаваў у газ. «Raudonasis artojas» (Чырвоны араты), у 19341937 — яе рэдактар. З 1934 член СП СССР. Быў членам бюро літоўскай секцыі БелАПП, сакратаром літоўскай секцыі СП БССР.

Арыштаваны 23.8.1937; у 1939 прысуджаны да 5 гадоў ссылкі, якую адбываў у Казахстане. Пасля вызвалення ў 19441945 служыў у 16-й літоўскай дывізіі Чырвонай Арміі. З 1945 у Вільнюсе, працаваў у розных выдавецтвах і грамадскіх арганізацыях. З 1957 на пенсіі. У 1965 стаў заслужаным дзеячам культуры Літоўскай ССР. Напісаў і апублікаваў кнігу ўспамінаў.

Творчасць

Аўтар зборніка вершаў «Пад сцягам працы і барацьбы» (1934, на літоўскай мове), кнігі мемуараў «Да светлага жыцця» (1960). На літоўскую мову пераклаў (пад псеўданімам Ф. Садайніс) паэму Я. Купалы «Над ракою Арэсай» (1935), асобныя творы П. Броўкі, Я. Коласа, Т. Кляшторнага, І. Харыка і інш.[1], а таксама творы рускіх і латышскіх пісьменнікаў.

Зноскі

  1. Вайшнорас Феліксас. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя Катэгорыя·Паэты Літвы Катэгорыя·Паэты СССР Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта Катэгорыя·Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя·Перакладчыкі Літвы Катэгорыя·Перакладчыкі СССР Катэгорыя·Перакладчыкі на літоўскую мову Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be