Цаа Пэй
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Цаа.
Цаа Пэй (другое імя — Цзы-хуань; 187, Пэйго, сучасная правінцыя Аньхой — 226) — кітайскі паэт і тэарэтык літаратуры.
Біяграфія
Імператар царства Вэй ў 220—226 гадах. Сын Цаа Цаа. Пісаў пра паходы, пра тленнасць чалавечага быцця. Вершы Цаа Пэ вобразныя і элегічныя. Адзін з першых аўтараў сяміслоўных вершаў — паэтычнай формы, якая стала асноўнай у кітайскай паэзіі 7-20 стст. Захаваліся вершы ў жанрах шы і юэфу, лісты пра літаратуру, трактат «Развага пра прыгожае пісьменства». Нягледзячы на моцны ўплыў традыцыі, трактат азначаў сабой адыход ад канфуцыянскага рацыяналізму.